Мікала́й Ільі́ч Ала́даў (, Санкт-Пецярбург — ) — беларускі савецкі , Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 1. А — Анкетирование. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2005. — 766 с.: ил.: карт. (стр. 400). Народны артыст Беларусі (1955)т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.. Жонка — Алена Васільеўна Аладава, сын — Вальмен Мікалаевіч Аладаў.

Біяграфія У 1910 у Мікалай Аладаў скончыў навучанне ў Пецярбургскай кансерваторыі экстэрнам. З 1923 выкладае ў Дзяржаўным інстытуце музычнай культуры ў Маскве. У Менску з 1924 года, адзін з арганізатараў Беларускай кансерваторыі, у 1944—1948 яе рэктар, прафесар. Уваходзіў у склад Беларускай песеннай камісіі.

У гады вайны, з 1941 па 1944, выкладаў у Саратаўскай кансерваторыіМузыкальная энциклопедия. Гл. ред. Ю. В. Келдыш. Т 1. А — Гонг. 1072 стб. с илл. М.: Советская энциклопедия, 1973.

Імем М. Аладава названая музычная школа ў Мінску, усталяваная мемарыяльная дошка.

Творчасць Адзін з заснавальнікаў сімфанічнага, кантатнага, харавога, камерна-інструментальнага і камерна-вакальнага жанраў беларускай музыкі.

Аўтар оперы «Андрэй Касцень» (1947), камічнай оперы «Тарас на Парнасе» (1927), кантаты «Над ракой Арэсай» і інш., дзесяці сімфоній, вакальных цыклаў на вершы Я. Купалы, М. А. Багдановіча, М. Танка, іншых музычных твораў.

Узнагароды і прэміі Народны артыст Беларускай ССР (1955). Доўгі час памылкова лічылася, што М. Аладаў быў Народным артыстам СССР. Гэту інфармацыю афіцыйна абвергнуў аўтар сайта «Некропаль майстроў мастацтваў», які звязваўся для ўдакладнення са сваякамі кампазітара. Пасля атрымання інфармацыі старонка Аладава была выдалена з дадзенага сайта. Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1970) Ордэн «Знак Пашаны» (1948)

У мастацтве

Літаратура

Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. — Мн., 1984. — С. 80.

Беларуская ССР: карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981. — С. 17. Кулешова Г. Г. Н. И. Аладов: очерк жизни и творчества. — Л., 1970.

Спасылкі Вечер, посвященный 120-летию со дня рождения Николая Аладова, прошел в Минске ПОЛИФОНИЯ В ТВОРЧЕСТВЕ Н. И. АЛАДОВА Аўдыёзапісы М. Аладава

Катэгорыя:Рэктары Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Катэгорыя:Асобы на марках