Фа́льстэр () — востраў паўднёва-ўсходняй Даніі, размешчаны ў Балтыйскім моры. Востраў з'яўляецца часткай дацкага рэгіёна Зеландыя і знаходзіцца ва ўпраўленні камуны Гульборгсун.

Найбуйнейшы горад размешчаны на востраве — Нюкёбінг Фальстэр. У ім сканцэнтравана 40 % насельніцтва вострава.

Востраў злучаны з астравамі Зеландыя і Лолан еўрапейскай трасай E47, якая злучае Гамбург і Капенгаген. На востраве развітая транспартная інфраструктура.

Асаблівую цікавасць у турыстаў выклікае «Цэнтр сярэднявечча» () (музей пад адкрытым небам) і Клостэрская кірха ().

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Астравы Даніі Катэгорыя:Астравы Балтыйскага мора