Міхаі́л Міха́йлавіч Хвастоў (нар. , Казлоўшчына, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат. Міністр замежных спраў Беларусі з 27 лістапада 2000 года па 21 сакавіка 2003 года.

Ранняе жыццё Нарадзіўся 27 чэрвеня 1949 года ў вёсцы Казлоўшчына Глыбоцкага (цяпер Пастаўскага) раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1975), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1989) — перакладчык-рэферэнт французскай і англійскай моў, юрыст.

Працоўную дзейнасць пачынаў рабочым саўгаса «Гарадоцкі» Віцебскай вобласці. Служыў у Савецкай арміі. У 1975—1982 гг. — кансультант, старшы кансультант Гандлёва-прамысловай палаты БССР. З 1982 года перайшоў на працу ў Міністэрства замежных спраў БССР.

Кар’ера ў МЗС Беларусі 1982—1991 — трэці, другі сакратар, намеснік начальніка аддзела МЗС БССР. 1991—1992 — першы сакратар Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН. 1992—1993 — першы сакратар пасольства Беларусі ў ЗША. 1993—1994 — начальнік аддзела, начальнік упраўлення МЗС Беларусі. 1994—1997 — намеснік міністра замежных спраў Беларусі. 1997—2000 — надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Канадзе, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі. 11 жніўня па 27 лістапада 2000 — памочнік прэзідэнта Беларусі. 27 лістапада 2000 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі — міністрам замежных спраў Беларусі. 24 верасня 2001 года прызначаны міністрам замежных спраў Беларусі. 2003—2009 — надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Злучаных Штатах Амерыкі, у Мексіканскіх Злучаных Штатах па сумяшчальніцтве. з 4 чэрвеня 2009 па 22 жніўня 2015 — пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

Асабістае Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Крыніцы

Катэгорыя:Паслы Беларусі ў ЗША Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Мексіцы Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Канадзе Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь