Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне () — заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі, размешчаная ў Індыйскім акіяне на поўдзень ад Мальдываў.

Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне складаецца з архіпелага Чагас, у які ўваходзяць 55 астравоў. Самы буйны — востраў Дыега-Гарсія (27,19 км²). Агульная плошча тэрыторыі — 63,2 км².

Заснавана ў 1965 г. у выніку вылучэння з былой брытанскай калоніі Маўрыкій.

З 1966 г. Дыега-Гарсія выкарыстоўваецца як ваенная база Вялікабрытаніі і ЗША. Астатнія астравы ненаселены.

Спасылкі

Катэгорыя:Заморскія тэрыторыі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя краіны і тэрыторыі