Навамы́шскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1957 гадах. Цэнтр — вёска Новая Мыш, з мая 1954 года — горад Баранавічы.
Гісторыя Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Баранавіцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 15 сельсаветаў: Балабанавіцкі, Валахоўскі, Дубаўскі, Жарабілавіцкі, Каўпеніцкі, Лотвіцкі, Лукаўскі, Люшнеўскі, Лясноўскі, Малахоўскі, Навамышскі, Палонкаўскі, Русінскі, Уцёскі, Чэшаўленскі.
З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Валахоўскі, Дубаўскі, Жарабілавіцкі, Русінскі сельсаветы, утвораны Лаўрынавіцкі сельсавет, у склад Каўпеніцкага сельсавета Навамышскага раёна з Гарадзішчанскага раёна перададзена вёска Новы СветУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 8 красавіка 1957 года перайменаваны ў Баранавіцкі раёнУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні Новамышскага раёна, Брэсцкай вобласці, у Баранавіцкі раён ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 4..
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Баранавіцкая вобласць Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1957 годзе