Памплона (, , ) — сталіца аўтаномнай вобласці Навара на поўначы Іспаніі, адзін з найстаражытнейшых гарадоў краіны. Знаходзiцца ля падножжа Заходніх Пірэнэяў, на рацэ Арзе (прытоку Арагона).

Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Куэнка-дэ-Памплона.

Найбольш вядомае свята ў Памплоне — , які праходзіць штогод з 6 па 14 ліпеня (увекавечаны ў рамане Эрнэста Хэмінгуэя «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)»).

Культура У горадзе два ўніверсітэты: Універсітэт Навары і Публічны ўніверсітэт Навары. Археалагічная і мастацкая спадчына правінцыі прадстаўлена ў Музеі Навары. З 2004 года ў Памплоне праходзіць штогадовы міжнародны фестываль дакументальнага кіно «Пунта дэ віста». Памплона таксама славіцца сваім энсьера.

Гарады-пабрацімы

Славутасці Гатычны сабор (1397, канчаткова завершаны ў 1527), цяпер Музей рэлігійнага мастацтва Сярэднявечныя цытадэль і царква Сан-Сатурніна Каралеўскі палац (сярэдзіна XIX стагоддзя) Будынак мэрыі ў стылі барока Парк Таканера з помнікам герою Навары Х. Гаеру

Музеі Музей рэлігійнага мастацтва Гісторыка-мастацкі музей Навары

Вядомыя асобы Пабла дэ Сарасатэ (1844—1908), скрыпач і кампазітар

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады аўтаномнай супольнасці Навара Катэгорыя:Муніцыпалітэты аўтаномнай супольнасці Навара