Бразілія () — горад, сталіца Бразіліі (з 21 красавіка 1960), на беразе штучнага вадасховішча. Уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Насельніцтва (з прыгарадамі) каля 2,5 млн чалавек.

На тэрыторыі Бразіліі размешчаны , прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, , Нацыянальны тэатр Клаўдзіа Сантора.

Гісторыя У 1955 годзе кандыдат на прэзідэнцкі пост пакляўся, што, калі яго абяруць у прэзідэнты, новая сталіца стане рэальнасцю яшчэ да таго, як міне яго пяцігадовы прэзідэнцкі тэрмін. У красавіку 1956 года Кубічак быў абраны прэзідэнтам. Праз тры гады 60-тысячнае войска будаўнікоў узвяло добра ўладкаваны горад.

Насельніцтва Уласна ў Бразілія ўвесь час пражываюць каля 200 000 чалавек, некаторыя жылыя кварталы дагэтуль не былі дабудаваны. Насельніцтва горада з прыгарадамі перавышае 2,5 млн жыхароў. Пры гэтым сталіца была першапачаткова спраектавана для размяшчэння каля 500 000 жыхароў. У выніку, цяпер горад моцна перагружаны аўтамабільным транспартам.

Транспарт Грамадскі транспарт прадстаўлены дзвюма лініямі метрапалітэнаФотагалерэя, якія праходзяць з цэнтра праз паўднёвае крыло ў гарады-спадарожнікі, а таксама шматлікімі аўтобуснымі маршрутамі, якія, галоўным чынам, сыходзяцца на цэнтральнай станцыі Радавіярыя.

У горадзе знаходзіцца .

Адукацыя

Горад Бразілія славіцца найлепшымі паказчыкамі па ўзроўні адукацыі (93 % пісьменных жыхароў паводле індэкса чалавечага развіцця). У горадзе размешчаны шматлікія школы і некалькі ўніверсітэтаў, найбуйнейшым з якіх з’яўляецца недзяржаўны Нацыянальны ўніверсітэт Бразіліі (UNB).

Крыніцы

Гл. таксама Палац Жабуру

Катэгорыя:Сталіцы паўднёваамерыканскіх дзяржаў Катэгорыя:Сталіцы дзяржаў Катэгорыя:Федэральная акруга (Бразілія)

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1960 годзе