Вайско́выя мо́гілкі — могілкі ў Мінску. З’яўляюцца, нароўні з Кальварыйскімі могілкамі, адным з самых старых некропаляў у межах горада. На могілках пахавана вялікая колькасць вядомых асоб. Размешчаны ў Савецкім раёне горада па адрасе: вуліца Казлова, 11.
Гісторыя
Гісторыя вайсковых могілак у Мінску пачынаецца ў 1840-х гадах — першы аб’ект такога тыпу месціўся на вуліцы Шпітальнай на Доўгім Бродзе. У канцы стагоддзя некропаль быў перапоўнены, і ў 1895 годзе было прынята рашэнне аб закрыцці. Новыя вайсковыя могілкі былі заснаваныя побач. Алеі падзялілі іх тэрыторыю на чатыры часткі — у дзвюх частках хавалі пяхотнікаў, у дзвюх іншых — артылерыстаў і прадстаўнікоў іншых родаў войск. Урачыстае асвячэнне могілак адбылося 2 чэрвеня 1895 года, цырымонію праводзіў духоўнік 30-й пяхотнай дывізіі айцец Павел Багдановіч. Была распачата праца па будаўніцтве каменнай капліцы, аднак канчатковым рашэннем было ўзвядзенне каменнага праваслаўнага храма, прысвечанага ахвярам расійска-турэцкай вайны. Цагляная царква Аляксандра Неўскага была збудаваная ў 1898 годзе. Усярэдзіне бажніцы — пліты з выбітымі імёнамі 118 вайсковаслужбоўцаў Каломенскага палка і артылерыйскай брыгады, якія загінулі на вайне.
У 1917 годзе могілкі перайшлі ў кіраванне дзяржавы і сёння з’яўляюцца ўласнасцю горада. Цяпер яны не з’яўляюцца выключна праваслаўнымі могілкамі, стаўшы даступнымі для ўсіх веравызнанняў.
У 2005 годзе праведзена рэканструкцыя вайсковых пахаванняў на могілках (арх. Ганна Аксёнава). У 2018 годзе пачалося добраўпарадкаванне могілак. Спецкамбінат КБА дэмантаваў частку агароджаў і помнікаў, многія з якіх замянілі на стандартныя падгалоўнікі. У «Мінскпраекце» распрацоўваецца праект рэканструкцыі могілак (арх. Ганна Аксёнава), які, імаверна, будзе прадугледжваць аднаўленне гістарычнай брамы, замену агароджы, новыя дарожкі, асвятленне, дэмантаж труб цеплатрасыЗакончим с Военным — возьмемся за Кальварийское. Чиновники и церковь рассказали про благоустройство кладбищ.
Сярод пахаваных на могілках
Фабіян Акінчыц (1886—1943) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч Барыс Акрэсцін (1923—1944) — савецкі лётчык, герой Савецкага Саюза Аляксандра Іванаўна Александровіч (1904—1947) — беларуская педагог і літаратуразнаўка. Іосіф Апанскі (1897—1927) — супрацоўнік савецкіх спецслужб Арсеній Арсенка (1903—1945) — беларускі савецкі спявак (барытон). Народны артыст БССР Зоя Бальшакова (1912—1996) — беларуская савецкая спартсменка і трэнер Барыс Бальшакоў (1910—1950) — беларускі савецкі спартсмен Мікалай Бліядуха (1878—1935) — беларускі геолаг, акадэмік БелАН Уладзімір Аляксеевіч Варава (1896—1929) — беларускі пісьменнік і журналіст. Іван Варвашэня (1904—1957) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны Генрых Грыгоніс (1889—1955) — беларускі акцёр. Алесь Гурло (1892—1938) — беларускі паэт, празаік, перакладчык Васіль Забела (1901—1949) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч Усевалад Ігнатоўскі (1881—1931) — беларускі гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч Сяргей Кавалік (1846—1926) — рэвалюцыянер Міхась Клімковіч (1899—1954) — беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар слоў гімна «Мы, беларусы» Якуб Колас (1882—1956) — класік беларускай літаратуры Яўген Корчыц (1880—1950) — беларускі хірург Уладзімір Крыловіч (1895—1937) — беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатру Янка Купала (1882—1942) — класік беларускай літаратуры Бянігна Луцэвіч (1857—1942) — маці Янкі Купалы Уладзіслава Луцэвіч (1891—1960) — беларуская літаратуразнаўца, жонка Янкі Купалы Еўсцігней Міровіч (1878—1952) — беларускі драматург і тэатральны рэжысёр Даніла Міцкевіч (1914—1996) — беларускі дзеяч культуры, вучоны-хімік. Старэйшы сын Якуба Коласа. Міхась Міцкевіч (1926—2020) — беларускі навуковец у галіне апрацоўкі металаў. Малодшы сын Якуба Коласа. Іван Пуліхаў (1879—1906) — рэвалюцыянер, тэрарыст. Рэшткі Пуліхава перанесеныя сюды са Старажоўскіх могілак Мікалай Пятроў (1892—1954) — беларускі вучоны-хірург Юрый Герасімавіч Рудзько (1913—1948) — беларускі празаік, драматург, нарысіст. Парфён Савіцкі (1904—1954) — беларускі гісторык, дзяржаўны дзеяч Нестар Сакалоўскі (1902—1950) — беларускі кампазітар, аўтар музыкі да гімна «Мы, беларусы» Эдуард Самуйлёнак (1907—1939) — беларускі празаік, драматург Валянцін Таўлай (1914—1947) — беларускі паэт, літаратуразнаўца Паўлюк Трус (1904—1929) — беларускі паэт Рут Уолер (1921—1946) — амерыканская місіянерка, сябра беларускай місіі ААН у справе дапамогі і аднаўлення Аляксандр Чарвякоў (1892—1937) — дзяржаўны дзеяч БССР Кузьма Чорны (1900—1944) — беларускі празаік, драматург, публіцыст Уладзімір Шкатэлаў (1861—1940) — вучоны ў галіне лесахіміі і хімічнай тэхналогіі Герасім Якушка (1900—1942) — беларускі архітэктар, галоўны архітэктар Мінска (1936—1941)
Таксама на могілках пахаваны ахвяры выбуху ў Менскім тэатры 22 ліпеня 1943 года, станам на 2020 год з іх пазначана толькі магіла Леаніда Слаўніна.
На могілках месцяцца брацкія магілы салдат Чырвонай Арміі, загінулых у баях за Мінск у ліпені 1944 года.
Крыніцы
Літаратура Тамковіч, Ю. В. Вайсковыя могілкі ў Мінску. Зберагаючы памяць / Ю. В. Тамковіч, П. А. Каралёў. — Мінск : Цымбераў Р. М., 2025. — 388 с. Кулаженко, Л. Е. Церковь святого Александра Невского в Минске на военном кладбище: 120 [лет]: 1898—2018 / Л. Е Кулаженко, Г. Н. Шейкин. — Минск : Приход храма благоверного князя Александра Невского в г. Минске, 2018. — 174 с. Щеглов, Г. Э. Церковь святого Александра Невского в Минске: воинский период : к 120-летию освящения храма / Г. Э. Щеглов. — Минск : Изд-во Минской духовной академии, 2018. — 98 с. Вайсковыя могілкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / Акадэмія навук БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. — Мінск : БелСЭ, 1988. — С. 221—239.
Спасылкі
Інтэрактыўная мапа Вайсковых могілак. Спецпраект «Беларускі нацыянальны некропаль» // Радыё Свабода
Катэгорыя:Могілкі Мінска
Катэгорыя:З’явіліся ў 1840-я гады Катэгорыя:1840-я ў Мінску Катэгорыя:Вуліца Казлова (Мінск) Катэгорыя:Берасцянская вуліца (Мінск)