Жэ́рднае (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (54 сем'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Афіцыйна ліквідавана 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .

Геаграфія Размяшчэнне Размешчана на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. У 29 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 57 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 146 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з 2-й паловы XIX стагоддзя. Паводле перапісу 1897 года фальварак. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Жардзянскага сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Жэрднае», працавалі конная крупадрабілка і гамарня. У час Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года фашысты спалілі 86 двароў і забілі 38 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 52 мясцовых жыхара, у памяць пра якіх у 1960 г. у скверы збудаваны абеліск. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Слабодскі» (цэнтр — вёска Выграбная Слабада). Да 16 ліпеня 1954 года вёска ўваходзіла ў склад Выграбна-Слабадскога сельсавета, да 12 лістапада 1966 года — у склад Савіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146)., да 8 студзеня 1987 года — у склад Слабадскога сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., пасля — у складзе Хракавіцкага сельсавета (да 26 сакавіка 1987 года — Савіцкі сельсаветРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).).

Насельніцтва Колькасць 2004 год — жыхароў няма.

Дынаміка 1897 год — 3 двары, 15 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 65 двароў, 284 жыхара. 1940 год — 108 двароў, 378 жыхароў. 1959 год — 324 жыхара (паводле перапісу). 1986 год — жыхары (54 сем'і) пераселены.

Літаратура