Су́ражскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі ў 1777—1796 і 1802—1866 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — Сураж.
Гісторыя Утвораны 22 сакавіка 1777 года ў складзе Полацкай губерні. Скасаваны 12 снежня 1796 года ў сувязі са скасаваннем Полацкага намесніцтва. Адноўлены 27 лютага 1802 года ў складзе Віцебскай губерні.
Плошча каля 3,2 тыс. км², насельніцтва больш за 36 тыс. чалавек (у 1863 годзе). Канчаткова скасаваны ў 1866 годзе, тэрыторыя падзелена паміж Віцебскім, Веліжскім і Гарадоцкім паветамі.
Літаратура
Катэгорыя:Паветы Віцебскай губерні Катэгорыя:Паветы Полацкай губерні