Кавалі́ (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне За 13 км на захад ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 123 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін—Хойнікі.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з усходу далучаюцца 2 просталінейныя вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Вядомая з XIX стагоддзя. У 1850 годзе ўладанне графіні Ракіцкай. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Чырвоная ніва» (цэнтр — вёска Буркі). Да 14 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2..
Насельніцтва 1850 год — 12 двароў. 1908 год — 13 двароў, 115 жыхароў. 1930 год — 37 двароў, 241 жыхар. 1959 год — 312 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 58 гаспадарак, 150 жыхароў.
Вядомыя асобы Міхаіл Фёдаравіч Раманюк (1944—1997) — беларускі мастацтвазнавец, мастак, этнограф, прафесар.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Буркоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна