Корна-Грандэ (, у перакладзе Вялікі Рог) — гара ў цэнтральнай Італіі, найвышэйшы пункт Апенін.

Гара Корна-Грандэ размешчана ў рэгіёне Абруца, у масіве Гран-Саса. Вышыня — 2912 м.

Вяршыня Корна-Грандэ карыстаецца папулярнасцю ў альпіністаў, маецца некалькі варыянтаў узыходжання, першае з якіх датуецца яшчэ 1573 годам.

У кáры гары размешчаны ледавік Кальдэрона — самы паўднёвы ў Еўропе.

Катэгорыя:Абруца Катэгорыя:Апенінскія горы Катэгорыя:Горныя вяршыні Еўропы Катэгорыя:Горы Італіі