Андрэй Ігнацы Агінскі (, Тадуліна Віцебскага ваяводства — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Вялікі мечнік літоўскі (1762—1771), рэферэндар літоўскі (1771—1773) і вялікі сакратар літоўскі (1773—1778), кашталян троцкі (1778—1783) і ваявода троцкі (з 1783), староста ашмянскі (1756—1763).
Біяграфія
Са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх, сын Тадэвуша Францішка і Ізабелы з Радзівілаў
Абіраўся дэпутатам на соймы 1756, 1758, 1762, 1764, 1776 гадах (ягоны маршалак), у Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага (1757), ягоны маршалак у 1760 годзе. Накіроўваўся паслом у Пецярбург, Вену, Берлін.
Прыхільнік Станіслава Аўгуста Панятоўскага і узмацнення каралеўскай улады.
Пабраўся шлюбам з Паўлай, дачкой Марка Шэмбака, ад якой меў сына Міхала Клеафаса і дачку Юзэфу (жонка спачатку Ігнацыя Агінскага, а потым Яна Лапацінскага).
Літаратура
Спасылкі Генеалогія Агінскіх
Андрэй Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы троцкія Катэгорыя:Кашталяны троцкія Катэгорыя:Сакратары вялікія літоўскія Катэгорыя:Рэферэндары вялікія літоўскія Катэгорыя:Мечнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты ашмянскія Катэгорыя:Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Канфедэраты Анджэя Макраноўскага Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебскім раёне