Умберта Э́ка (італ. Umberto Eco; 5 студзеня 1932, Алесандрыя, Італія — 19 лютага 2016) — італьянскі пісьменнік, філолаг, філосаф, культуролаг, літаратурны крытык. Гісторык-медыевіст, спецыяліст па семіётыцы. Адзін з буйных тэарэтыкаў постмадэрнізму.

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў невялікім горадзе Алесандрыя недалёка ад Турына. У 1954 годзе скончыў Турынскі ўніверсітэт, дзе вывучаў сярэднявечную філасофію і літаратуру. Свой першы раман — «Імя ружы» — апублікаваў у 1980 годзе. Гэтая кніга пасля стала самай вядомай яго літаратурнай працай. Сёмы і апошні раман Умберта Эка — «Нулявы нумар» — быў апублікаваны ў студзені 2015 года. Сам Умберта Эка лічыў пісьменніцкую дзейнасць не самай важнай часткай свайго жыцця. У 1988 годзе заснаваў дэпартамент камунікацый ва Універсітэце Сан-Марына. Ён выкладаў тэорыю культуры і эстэтыку ва ўніверсітэтах Мілана, Турына і Фларэнцыі. Умберта Эка з’яўляўся ганаровым доктарам мноства ўніверсітэтаў. Ён напісаў вялікую колькасць эсэ па філасофіі, мовазнаўстве, семіётыцы, сярэднявечнай эстэтыцы.

Творчасць, даследчыцкая дзейнасць Аўтар кніг па гісторыі культуры Сярэднявечча, праблемах семіётыкі, зборнікаў эсэ «Падарожжы ў гіперрэальнасць» (1986), «Пяць эсэ на тэмы этыкі» (1998). Для раманаў «Імя ружы» (1980), «Ківач Фуко» (1988), «Востраў напярэдадні» (1994), «Баўдаліна» (2000) характэрны рысы гістарычнай, дэтэктыўнай, філасофска-этычнай прозы, пабудаванай на шматзначнасці і гістарычнай зменлівасці ключавых паняццяў чалавечага вопыту.

Увёў у навуковы ўжытак паняцце аберацыйнае дэкадаванне для абазначэня выпадку, калі паведамленне, што было закадавана з дапамогай адной сістэмы кадзіроўкі, пазней дэкадуецца ў адпаведнасці з іншай сістэмай.

Бібліяграфія

Навуковыя творы «Эвалюцыя сярэднявечнай эстэтыкі» (Sviluppo dell’estetica medievale, 1959) «Адсутная структура» (La struttura assente, 1968) «У пошуках дасканалай мовы ў еўрапейскай культуры» (La ricerca della lingua perfetta nella cultura europea, 1993) «Сказаць амаль тое самае. Вопыты перакладання» (Dire quasi la stessa cosa. Esperienze di traduzione, 2003)

Мастацкія творы «Імя ружы» (Il nome della rosa, 1980) «Ківач Фуко» (Il pendolo di Foucault, 1988) «Востраў напярэдадні» (L’isola del giorno prima, 1994) «Баўдаліна» (Baudolino, 2000) «Таямнічы агеньчык каралевы Лааны» (La misteriosa fiamma della regina Loana, 2004)

Пераклады на беларускую мову «Як адрозьніць парнаграфічны фільм ад не парнаграфічнага», ARCHE, №1, 1998 «Паэтыка адкрытага твору», ARCHE, №1, 1999 «Вяртаньне сярэднявечча» , Фрагмэнты, №3-4, 2001

Літаратура Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Спасылкі

Катэгорыя:Італьянскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Італіі Катэгорыя:Пісьменнікі-постмадэрністы Катэгорыя:Філолагі Італіі Катэгорыя:Медыявісты Катэгорыя:Постаці семіётыкі Катэгорыя:Гісторыкі Італіі Катэгорыя:Вучоныя Італіі Катэгорыя:Філосафы Італіі Катэгорыя:Філосафы мовы Катэгорыя:Філасофія мастацтва Катэгорыя:Філасофія літаратуры Катэгорыя:Аўтары гістарычных раманаў Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Выкладчыкі Балонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Эстэтыкі Катэгорыя:Памерлі ад раку падстраўнікавай залозы