Марыя Міронаўна Зінке́віч () — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1980).

Біяграфія Скончыла ў 1948 годзе студыю пры тэатры імя Я. Купалы, у якім працавала да 1995 года.

Творчасць Характарная актрыса камедыйнага плана, майстар эпізадычных роляў: Агата, Адэлька («Паўлінка» Я. Купалы), цётка Каця, Застрамілава («Хто смяецца апошнім», «Брама неўміручасці» К. Крапівы), Сарока («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Аксюта («Плач перапёлкі» паводле І. Чыгрынава), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М. Чарота) і інш.

Фільмаграфія 1997 Бег ад смерці (Беларусь) — цешча 1994 Эпілог (Беларусь) 1993 У папа быў сабака … (Беларусь) 1990 Плач перапёлкі — Аксюта Драніца 1980 Атланты і карыятыды — эпізод 1977 Сямейныя абставіны — правадніца Маша 1976 Сын старшыні — эпізод 1976 Па сакрэце ўсяму свету — эпізод, 1 серыя 1975 Надзейны чалавек — жанчына ў чарзе да старшыні, (у тытрах М. Зянкевіч) 1974 Вялікае супрацьстаянне эпізод, 2 серыя. 1973 Добрай справа (кароткаметражны) 1973 Вялікі трамплін Міронаўна, супрацоўніца Веры лаўровай 1972 Вось і лета прайшло … — цётка Насця, дворнік 1971 Дзень маіх сыноў — эпізод 1970 неспадзяваная каханне — эпізод 1964 Рагаты бастыён — эпізод 1964 Лісты да жывых 1960 Чалавек не здаецца — Ганна 1960 Веснавыя навальніцы — Валянціна 1957 Палеская легенда — эпізод 1953 Пяюць жаваранкі — эпізод

Зноскі

Літаратура Марыя Міронаўна Зінкевіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1.

Катэгорыя:Актрысы СССР Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінскім раёне