Швіц ( [ʃviːts], , , ) — нямецкамоўны кантон у цэнтральнай частцы Швейцарыі. Сталіца — Швіц. Насельніцтва — 131 тыс. чалавек (17-е месца сярод кантонаў у 2003 годзе).
Геаграфія
Плошча 908 км² (13-е месца сярод кантонаў).
Гісторыя
Кантон стаў адным з трох кантонаў, якія заснавалі Швейцарскую Канфедэрацыю 1 жніўня 1291 года. Ад імя кантона Швіц названа Швейцарыя агулам. Сцяг сучаснай Швейцарыі створаны на аснове сцяга кантона Швіц.
Катэгорыя:Кантоны Швейцарыі