ААТ «Лідскае піва» — беларуская броварная кампанія ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці.

Бровар у Лідзе з’яўляецца найстарэйшым з тых, якія на сённяшні дзень дзейнічаюць у Беларусі.

У складзе сучаснага бровара захаваліся асобныя будынкі першапачатковага комплексу, пабудаванага ў 1874—1912 гг. Гістарычныя будынкі ўключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

Бровар у Лідзе быў пабудаваны ў 1873 годзе лідскім месцічам Носелем Заліковічам Пупко. Завод належаў яму і яго нашчадкам на працягу 3 пакаленняў. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе, пасля польскага паходу Чырвонай Арміі і далучэння Заходняй Беларусі да БССР, завод быў нацыяналізаваны, ранейшыя гаспадары Пупко засталіся працаваць на заводзе як служачыя. Пасля нападу Нямеччыны на СССР завод працягваў працаваць. У 1943 годзе рабочыя-яўрэі былі сагнаны з завода ў канцэнтрацыйны лагер Майданек, некаторыя, у тым ліку Пупко, здолелі збегчы да партызан. У 1944 годзе, пасля выгнання немцаў, Пупко ненадоўга вярнуліся ў Ліду, але затым канчаткова пакінулі краіну.

У 1992 годзе Лідскі піўзавод стаў арэндным прадпрыемствам, у 1994 годзе пераўтвораны ў закрытае акцыянернае таварыства, у 2000 годзе — у ААТ «Лідскае піва». У 2004 годзе завод прайшоў рэканструкцыю. У 2008 годзе фінская Olvi PLC выкупіла 51 % акцый ААТ «Лідскае піва» за 16 млн долараў.

У перыяд з 2010 па 2022 гг. на матэрыяльнай гісторыка-кульутрнай каштоўнасці былі праведзенвя навукова-даследчыя і рамонтна-рэстаўрацыйныя працы, што дало магчымасць выявіць і зафіксаваць усе каштоўныя элементы, якія захаваліся, і часткова аднавіць страчаныя (рэстаўратары В. Гліннік і Р. Забела). У 2022 годзе ў гістарычным будынку варкі піва адкрыўся Музей Лідскага бровара.

Вытворчасць У 2008 доля ААТ «Лідскае піва» ў агульным аб’ёме вытворчасці піва ў Беларусі склала 13,2 %. Прадпрыемства выпускае некалькі гатункаў піва:

Лідскае Pilsner Лідскае Белае Лідскі Портер Лідскае Прэміум Лідскае Класічнае Лідскае Аксамітнае Лідскае Стары Замак Жыгулёўскае Спецыяльнае Нулёвачка Тэма Лідскае Моцнае 8 %

Прадпрыемства выпускае напоі Hello Kitty і Angry Birds.

Прадпрыемства выпускае таксама квас:

Лідскі хлебны Лідскі цёмны Лідскі белы Лідскі летні Лідскі лёгкі

Катэгорыя:Прадпрыемствы Ліды Катэгорыя:Піваварныя кампаніі Беларусі