Тычына (, , ) — рака ў Швейцарыі і Італіі, левы прыток По.

Даўжыня 248 км, плошча басейна каля 7,2 тыс. км². Сярэдні расход вады каля 350 м³/с ля Понтэ-дэла-Бека і 69 м/с ля Магадзіна.

Бярэ пачатак на масіве Сен-Гатард у Швейцарыі. Упадае і выцякае з Лага-Маджорэ. Упадае ў По ў некалькіх кіламетрах ад Павіі. У Швейцарыі на рацэ маецца гідраэлектрастанцыя. У Італіі выкарыстоўваецца пераважна для ірыгацыі.

Катэгорыя:Басейн По Катэгорыя:Рэкі Італіі Катэгорыя:Рэкі Швейцарыі