По́ліяміэлі́тНапісанне ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.233 і з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.483. (ад — «шэры» і — «спінны мозг») — дзіцячы спіннамозгавы паралюш, вострае інфекцыйнае захворванне, абумоўленае паражэннем шэрага рэчыва спіннога мозга поліявірусам і характарызуецца ў асноўным паталогіяй нервовай сістэмы. Інфекцыя перадаецца ад чалавека да чалавека.

У 1950-х гадах вакцыну супраць поліяміэліту распрацавалі Джонас Солк і ўраджэнец Беластоку Альберт Сабін. У 1957 годзе яго проціполіяміэлітная пераральная (прымаецца ўнутр) вакцына паспяхова прайшла выпрабаванні ў Чылі, Нідэрландах, Японіі, Мексіцы, СССР і Швецыі. Праз тры гады сродак атрымаў дазвол на распаўсюд у ЗШАЯк TUTэйшыя змянялі свет. Альберт Сабін Кастусь Лашкевіч, TUT.BY, 22 студзеня 2009.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Інфекцыйныя захворванні Катэгорыя:Інфекцыйныя захворванні ЦНС Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы