МускулыАтлас анатоміі чалавека. Сокал А. В., Цярэшчанка І. Б. БДМУ, 2011Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.352. (ад лац. Musculus — мышка, маленькая мыш), ЦягліцыНапісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.758., МышцыНапісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.353. — органы цела жывёл і чалавека, якія складаюцца з пругкай эластычнай мышачнай тканкі, якая здольная скарачацца пад уплывам нервовых імпульсаў. Яны прызначаныя да розных мэтаў, як рух цела, скарачэнне галасавых звязак і дыхання. Мышцы на 86,3 працэнтаў складаюцца з вады.
Мышцы дазваляюць рухаць часткамі цела і адлюстраваць у дзеянні думкі і пачуцці. Чалавек выконвае любыя рухі — ад такіх простых, як плюсканне і ўсмешка, да тонкіх і жвавых, якія можна заўважыць у дзеяннях ювеліраў і спартсменаў — дзякуючы здольнасцям мышачных тканак скарачацца. Ад спраўнай працы мышцаў, якія складаюцца з трох груп, залежыць не толькі рухомасць арганізма, але і функцыянаванне ўсіх фізіялагічных працэсаў. Працай усіх мышачных тканак кіруе нервовая сістэма, якая забяспечвае іхную сувязь з галаўным і спінным мозгам і рэгулюе пераўтварэнне хімічнай энергіі ў механічную.
У целе чалавека налічваецца больш за 600 шкілетных цягліц. Самыя маленькія прымацаваныя да маленькіх касцей, якія змяшчаюцца ў вуху. Самыя вялікія па масе ў большасці людзей — ягадзічныя мышцы, якія адказваюць за рухомасць нагі. Самыя дужыя мышцы — жавальныя цягліцы (шкілетная) і сфінктар маткі (гладкая). Паводле формы мышцы вельмі разнастайныя. Часцей за ўсё сустракаюцца верацёнападобныя мышцы, характэрныя для канечнасцей, і шырокія мышцы — яны ўтвораць сценкі тулава. Калі ў мышцаў агульнае сухажылле, а галовак дзве або больш, то іх называюць двух-, трох- або чатырохгаловымі мышцамі. Мышцы і шкілет вызначаюць форму чалавечага цела. Актыўны лад жыцця, збалансаванае харчаванне і занятак спортам спрыяюць развіццю мышцаў і памяншаюць аб’ём тлушчавай тканіны.
Будова і функцыі Мышцы складаюцца з пругкай, эластычнай тканкі, здольнай скарачацца пад уплывам нервовых імпульсаў. Працай іх кіруе нервовая сістэма, якая забяспечвае сувязь з галаўным і спінным мозгам, рэгулюе пераўтварэнне хімічнай энергіі ў механічную. Мышцы ажыццяўляюць перамяшчэнне цела ў прасторы, работу канечнасцей, рух галавы, пазваночніка, міміку, рух вачэй і інш. Ад іх залежыць і функцыянаванне фізіялагічных працэсаў.
Сукупнасць гладкіх, папярочнапаласатых і сардэчнай мышцаў утвараюць мышачную сістэму арганізма. У целе чалавека, у залежнасці ад спосабу падліку, колькасць мышцаў вызначаюць ад 639 да 850. Размешчаны яны пераважна на касцях шкілета (шкілетныя мышцы). Папярочнапаласатыя мышцы складаюць ад 28—32 % (жанчыны) да 35—45 % (мужчыны) масы цела. У спартсменаў іх на 10—20 % больш.
Мышцы маюць актыўную частку — цела і пасіўную — сухажылле. Шкілетная мышца складаецца з вялікай колькасці размешчаных паралельна і сабраных у пучкі мышачных валокнаў. Гэта яе актыўная частка, якая скарачаецца. Мышачнае валакно ўтворана тонкімі ніцямі — міяфібрыламі, якія ў сваю чаргу ўтрымліваюць упарадкавана размешчаныя вельмі тонкія бялковыя ніці актыну і міязіну. Дзякуючы ўзаемадзеянню апошніх адбываецца напружанне і/або пакарачэнне мышцы. Мышцы прымацаваны да касцей з дапамогай белаватых цяжаў злучальнай тканкі — сухажылляў (пасіўная частка, якая не скарачаецца). Сухажыллі вельмі трывалыя, практычна не расцягваюцца і вытрымліваюць велізарную нагрузку (да 600 кг на расцяжэнне). 3 дапамогай сухажылляў мышцы прымацоўваюцца да касцей шкілета.
Мышцы добра забяспечваюцца крывёй, якая пастаўляе неабходныя для іх жыццядзейнасці кісларод і пажыўныя рэчывы і выдаляе канчатковыя прадукты абмену. У мышцах знаходзяцца нервовыя канцы — рэцэптары. Яны ўспрымаюць ступень расцяжэння і пакарачэння мышцы і дастаўляюць гэту інфармацыю ў спінны мозг і галаўны мозг. Там ажыццяўляюцца працэсы кіравання рухамі.
Скарачаючыся, мышца перамяшчае косць як рычаг і выконвае механічную работу. У момант скарачэння яна змяншаецца, робіцца пры гэтым таўсцейшай і збліжае косці, да якіх прымацавана. Такім чынам мышцы выконваюць перамяшчэнне цела або яго частак у прасторы, а таксама іншыя рухі. Рух у любым суставе забяспечваецца як мінімум дзвюма мышцамі, якія дзейнічаюць у процілеглых напрамках. Такія мышцы называюцца антаганістамі (напрыклад, згібальнікі і разгібальнікі). Пры кожным руху напружваюцца не толькі мышцы, якія выконваюць яго, але і іх антаганісты, якія процідзейнічаюць цязе і тым самым надаюць руху дакладнасць і плаўнасць. У адным напрамку (згібанне або разгібанне) могуць дзейнічаць не адна, а некалькі мышцаў. У гэтым выпадку іх называюць сінергістамі.
Работа мышцы залежыць ад яе даўжыні і дыяметра. Чым большы папярочны дыяметр мышцы, тым яна мацнейшая і тым большую работу можа ажыццяўляць. Ступень скарачэння мышцы вызначаецца даўжынёй мышачных валокнаў, якія яе ўтвараюць: чым яны даўжэйшыя, тым больш пакарочваюцца.
Анатомія мышцаў уключае ў сябе як тапаграфічную анатомію, якая ўключае ў сябе ўсе мышцы арганізма, а, з другога боку, гісталогію, якая ўключае ў сябе структуры адной мышцы.
Тыпы тканак Мышачная тканка з’яўляецца мяккай тканкай, і з’яўляецца адным з чатырох асноўных тыпаў тканкаў у жывёл, аднак толькі тры тыпы мышачных тканкаў налічваецца ў пазваночных, як шкілетныя мышцы, гладкія мышцы і сардэчная мышца ці міякард.
Шкілетныя мышцы
Шкілетныя мышцы або «добраахвотныя мышцы», якія мацуюцца да касцей з дапамогай сухажылляў альбо апанеўрозаў у некалькіх месцах да косці і выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення шкілетнага руху, як перамяшчэнне і падтрыманне паставы. Нягледзячы на тое, што пастуральны кантроль, як правіла, падтрымліваецца як несвядомы рэфлекс, мышцы адказныя рэагаваць на свядомы кантроль як непастуральныя мышцы. У сярэдняга дарослага мужчыны шкілетныя мышцы складаюць 42 % ад масы цела, у той час як у жанчыны гэты паказчык роўны 36 %. З дапамогай спецыяльных практыкаванняў памер мышачных клетак можна павялічваць да тых часоў, пакуль яны не вырастуць у масе і аб’ёме і не стануць рэльефнымі. Скарачаючыся, мышца кароціцца, патаўшчаецца і рухаецца адносна суседніх мышцаў. Укарачэнне мышцы суправаджаецца збліжэннем яе канцоў і касцей, да якіх яна прымацоўваецца. У кожным руху ўдзельнічаюць як мышцы, якія ажыццяўляюць рух, гэтак і процідзейныя яму мышцы, што надае руху дакладнасць і плаўнасць.
Шкілетныя мышцы падзяляюцца на дзве шырокія катэгорыі, гэта значыць, павольна скарачаюцца і хутка скарачаюцца.
Цягліцы першага тыпу, якія павольна скарачаюцца, ці «чырвоныя мышцы», шчыльна ўсеяныя капілярамі і багатыя на мітахондрыю і міяглабін, што надае мышачнай тканцы характэрны чырвоны колер. Такія мышцы могуць несці больш кіслароду і падтрымліваюць аэробную актыўнасць праз выкарыстанне тлушчаў альбо вугляводаў у якасці паліва. Гэтыя мышцы здольны скарачацца на працягу доўгіх перыядаў часу, але з невялікай сілай.
Хуткаскарачальныя мышцы маюць тры асноўныя падтыпы, якія адрозніваюцца скарачальнай хуткасцю і сілай. Цягліцы гэтага тыпу здзяйсняюць хуткія і магутныя рухі, але з хуткім надыходам стомленнасці, падтрымліваючы толькі кароткія, анаэробныя ўсплёскі актыўнасці, а наступныя скарачэнні мышцаў становяцца хваравітымі, выклікаючы пачуццё болю. Яны робяць найбольшы ўнёсак у мышачную сілу і маюць большы патэнцыял для павелічэння масы.
Гладкія мышцы Гладкія мышцы ці «міжвольныя мышцы» знаходзіцца ў сценках органаў і структур, як стрававода, страўніка, кішэчніка, бронхаў, маткі, мочаспускальнага канала, мачавога пузыра, крывяносных сасудаў. У адрозненне ад шкілетных мышцаў, гладкія мышцы не знаходзяцца пад свядомым кантролем. Гладкія мышцы складаюцца з характэрных мышачных клетак (міяцытаў). Кароткія верацёнападобныя клеткі гладкіх мышцаў утвараюць пласціны. Скарачаюцца яны павольна і рытмічна пры падпарадкаванні сігналам вегетатыўнай нервовай сістэмы. Павольныя і працяглыя іх скарачэнні адбываюцца міжволі, гэта значыць незалежна ад жадання чалавека.
Міякард Сардэчная мышца ці, таксама, міякард з’яўляецца «міжвольнай мышцай», але яна больш падобная па структуры да шкілетных мышцаў, і знаходзіцца толькі ў сэрцы, і складаецца з кардыяміяцытаў. Скарачэнні сардэчнай мышцы не падкантрольныя свядомасці чалавека, яна інервуецца вегетатыўнай нервовай сістэмай, гэтак жа як і гладкія мышцы. Трэба адзначыць, што аўтаматызм скарачэння сардэчнай цягліцы найперш падпарадкоўваецца кіроўцу рытму, што з’яўляецца ўнікальным у арганізме.
Гістагенез
Усе мышцы развіваюцца з параксіяльнай мезадэрмы. Параксіяльная мезадэрма падзяляецца па ўсёй даўжыні зародка на соміты, адпаведна сегментуючы цела. Кожны сегмент складаецца з трох частак, гэта значыць склератомы (якія ўтварае пазваночнік), дэрматомы (якая ўтварае скуру) і міятомы (якая ўтварае мышцы). Міятома падзелена на дзве часткі, гіпамер і эпімер, якія ўтвараюць размешчаныя спераду і ззаду ад вертыкальнай восі цела мышцы адпаведна. Эпаксіяльныя мышцы ў чалавека ўтвараюць толькі мышцу, што трымае пазваночнік і малыя міжпазваночныя мышцы, а таксама інервуюцца на спінныя галіны спіннамазгавых нерваў. Усе іншыя мышцы, у тым ліку мышцы канцавінаў, месцяцца спераду ад вертыкальнай восі цела і ўтвараюцца з вентралатэральнымі частымі міятомамі, інервуючыся на брушныя галіны спіннамазгавых нерваў.
Гісталогія
Шкілетныя мышцы абабітыя жорсткім слоем злучальнай тканкі, якая завецца эпімізіумам. Эпімізіум мышцаў мацуецца да сухажылляў да кожнага бока, дзе эпімізіум становіцца больш тоўстым і калагенавым. Ён таксама абараняе мышцы ад трэння ў адносінах да іншых мышцаў і касцей. Эпімізіум складаецца з некалькіх пучкоў, кожны з якіх змяшчае ад 10 да 100 і больш мышачных валокнаў. Такія пучкі атачае перымізіум, які з’яўляецца шляхам да нерваў і забяспечвае прыток крыві ў мышцы. Ніцепадобныя валокны мышцаў з’яўляюцца асобным відам клетак (міяцыты), кожная з якіх захоўваецца ў сваім эндамізіуме калагенавых валокнаў. Такім чынам, агульная сіла складаецца з валокнаў (клетак), звязаных у пучкі, якія самі групуюцца ў мышцах. На кожным узроўні камплектацыі, калагенавыя мембраны атачаюць расслаенне, і гэтыя мембраны дапамагаюць мышцам падтрымліваць такія функцыі, як захаванне ад пасіўнага расцяжэння тканкі і распаўсюджанне сіл, прыкладзеных да мышцы.
Такія ж сувязі ўзроўняў маюць месца ў будове мышачных клетак, якія складаюцца з міяфібрылаў, якія самі па сабе з’яўляюцца пучкамі бялковых нітак. Тэрмін «міяфібрылы» не варта блытаць з «мышачнымі валокнамі», якія з’яўляюцца проста іншай назвай для мышачных клетак. Міяфібрылы, што складаюцца з нітак некалькіх відаў бялковых злучэнняў, арганізаваныя разам у паўтаральныя элементы, званыя саркамерамі. Папярочна-паласатая структура шкілетных і сардэчнай мышцаў з’яўляецца вынікам заканамернасці шаблона размяшчэння саркамераў у сваіх камерах. Незважаючы на тое, што абодва гэтыя тыпы мышцаў змяшчаюць саркамеры, валокны ў сардэчнай мышцы, як правіла, утвараюць больш разгалінаваную сетку. Сардэчныя мышачныя валокны злучаныя між сабой інтэркаліраванымі дыскамі, што надае тканцы знешні выгляд сінцытыю.
Ніці саркамераў складаюцца з скарачальных бялкоў актыну і міязіну.
Макраскапічная анатомія Макраскапічная анатомія мышцаў з’яўляецца найбольш важным паказчыкам іх ролі ў арганізме. У большасці мышцаў усе валокны арыентаваныя ў тым жа кірунку, у якім звычайна выконваецца іх рух. У пенатных мышцах, асобныя валокны арыентаваны пад вуглом да лініі дзеяння. Праз тое, што валокны такіх мышцаў цягнуцца пад вуглом да агульнага свайго дзеяння, змены мышцы ў даўжыні меншыя, але гэтая ж арыентацыя дазваляе мець больш валокнаў (і, такім чынам, больш сілы) у мышцах зададзенага памеру. Пенатныя мышцы ёсць, як правіла, у той частцы арганізма, дзе іхная змена ў даўжыні менш важная, чым максімальныя высілкі, як прамая мышца сцягна.