Вугляво́ды — агульная назва шырокага класа прыродных арганічных злучэнняў. Гэта арганічныя рэчывы, якія змяшчаюць і некалькі гідраксільных груп. Назва класа злучэнняў паходзіць ад слоў «вугаль» і «вада», яна была ўпершыню прапанавана К. Шмітам ў 1844 года. З’яўленне такой назвы звязана з тым, што першыя з вядомых навуцы вугляводаў апісваліся брута-формулай Cx(H2O)y, фармальна з’яўляючыся злучэннямі вуглярода і вады.
Тэрмін з’яўляецца найбольш распаўсюджаным у галіне біяхіміі, дзе ён з’яўляецца сінонімам цукрыдаў. Вугляводы падзяляюцца на чатыры хімічныя групы: монацукрыды, дыцукрыды, алігацукрыды і поліцукрыды. Увогуле, монацукрыды і дыцукрыды, якія маюць найменшую малекулярную масу, звычайна называюць цукраміFlitsch, SL & Ulijn, RV (2003). «Sugars tied to the spot». Nature 421: 219—220..
Вугляводы выконваюць шматлікія ролі ў жывых арганізмах. Поліцукрыды служаць для захоўвання энергіі, як то крухмал і глікаген, а таксама з’яўляюцца структурнымі кампанентамі, як то цэлюлоза раслін і хіцін ў членістаногіх. Пяцівугляродны монацукрыд рыбоза з’яўляецца важным кампанентам каферментаў і асновай генетычнай малекулы вядомай як РНК. Дэзоксірыбоза з’яўляецца складовай часткай ДНК. Цукрыды і іх вытворныя рэчывы ўключаюць мноства іншых важных біялагічных малекул, якія гуляюць ключавую ролю ў імуннай сістэме, прадухіленні патагенезу, згусальнання крыві і ў біялогіі развіццяMaton, Anthea; Jean Hopkins, Charles William McLaughlin, Susan Johnson, Maryanna Quon Warner, David LaHart, Jill D. Wright (1993). «Human Biology and Health». Englewood Cliffs, New Jersey, USA: Prentice Hall. pp. 52-59. ISBN 0-13-981176-1..
Літаратура
Спасылкі
Вугляводы з анімацыяй Складаныя і простыя вугляводы Вугляводы
Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы