Івелін () — дэпартамент на поўначы цэнтральнай часткі Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Іль-дэ-Франс. Парадкавы нумар — 78. Адміністрацыйны цэнтр — Версаль. Насельніцтва — 1,354 млн чалавек (8-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 2284 км². Праз дэпартамент працякае рака Сена.

Дэпартамент уключае 4 акругі, 39 кантонаў і 262 камуны.

Івелін быў утвораны ў 1968 г. на базе тэрыторыі скасаванага дэпартамента Сена і Уаза.

Спасылкі Prefecture Conseil general