Гётэбарг, часам Ётэбарг ()— горад на поўдні Швецыі, другі па велічыні горад краіны і яе найбуйнейшы порт.

У Гётэбаргу знаходзіцца штаб-кватэра аўтамабілебудаўнічай кампаніі Вольва.

Назва Горад названы ад імя племя гётаў (, змененае: Geatas, Gautar, Goths — готы, Gotar, Gøtar, Götar), жыхароў Гёталанда (Götaland — «зямля гётаў»), у цяперашняй паўднёвай Швецыі, дзе горад і размешчаны. Літаральна — «крэпасць гётаў»Hellquist, E. Svensk etymologisk ordbok. Pamp, B. Ortnamnen i Sverige. Svenska ortnamnsarkiv. AWE/Gebers serie om ortnamnen i våra landskap.. Размешчаны пры ўпадзенні ракі Гёта-Эльв (Götaälv — «гёцкая рака») у праліў Катэгат. Göta borg — форт на Götaälv (пабудаваны, каб абараніць порт, шведскае «гандлёвае акно» на захад).

Гісторыя Швецыя атрымала тэрыторыю паміж нарвежскім Бохусленам і дацкім Халандам толькі ў сярэдзіне XIII ст. Палоска зямлі, якая выходзіла да Катэгата, была даволі вузкай і патрабавала пастаяннай абароны ад замахаў дацкай кароны. У пачатку XVII ст. кароль Карл IX заклаў на востраве Хісінген, што ў вусце ракі Гёта Эльв, горад, які атрымаў назву Гётэбарг.

Горад хутка рос, галоўным чынам за кошт прыезду замежнікаў, вялікая частка з якіх была галандцамі. 14 сакавіка 1613 года горад атрымаў значныя прывілеі. У 1607 годзе ў Гётэбаргу пачалі ўзводзіць умацаванні, аднак працы прасоўваліся павольна і да пачатку Кальмарскай вайны яны дабудаваныя так і не былі. У чэрвені 1611 года высадзіўшы тут дацкія войскі дашчэнту разбурылі горад.

У 1619 годзе Густаў II Адольф перанёс Гётэбарг на тое месца, дзе ён і знаходзіцца ў цяперашні час. 4 чэрвеня 1621 года горад атрымаў каралеўскі прывілей, згодна з якім на 16 гадоў вызваляліся ад падаткаў і атрымліваў права бяспошліннага гандлю. У 1643 годзе было завершана ўзвядзенне гарадскіх умацаванняў, дзякуючы якім Гётэбаргу ўдалося адбіць усе атакі датчанаў у ходзе дацка-шведскай вайны 1643—1645 гг. У наступныя гады фартыфікацыйныя работы працягнуліся.

У 1658 і ў 1660 гадах у Гётэбаргу праводзіліся рыксдагі. Падчас Паўночнай вайны дацкая адмірал Педэр Тордэншэльд двойчы (у 1717 і 1719) спрабаваў захапіць горад, аднак яго спробы поспехаў не прынеслі . У 1743—1756 гадах у Гётэбаргу зноў вяліся фартыфікацыйныя работы.

Перыяд «эры свабоды» прынёс гораду росквіт. Тут знаходзілася рэзідэнцыя Шведскай Ост-Індскай кампаніі, якая гандлявала з краінамі Усходу. Сюды з Кітая дастаўляліся гарбата, фарфор, шоўк і прадаваліся еўрапейскім гандлярам на адкрытых аўкцыёнах. Станоўчы ўплыў на развіццё гандлю таксама аказала вайна амерыканскіх штатаў за незалежнасць. У сярэдзіне XVIII ст. насельніцтва горада дасягнула 10 тыс. чалавек, і ён стаў аспрэчваць у Карлскруны права называцца другім па велічыні горадам Швецыі.

У пачатку XIX ст. гарадскія ўмацаванні Гётебарга былі зрыты, і ў надалей горад страціў ваеннае значэнне. З увядзеннем Напалеонам кантынентальнай блакады Гётэбарг стаў важным перавалачным пунктам для Англіі і яе гандлю з Еўропай, таму тут значная колькасць англійскіх гандляроў.

У 40-я гады XIX ст. горад з’яўляўся найбуйнейшым портам, праз які ў Швецыю ішоў імпарт, а ў канцы стагоддзя стаў таксама і вядучым портам, праз які Швецыя экспартавала свае тавары за мяжу. Адначасова ў горадзе развівалася фабрычная вытворчасць, і да сярэдзіны XIX ст. ён стаў найбуйнейшым прамысловым цэнтрам краіны. У аснове прамысловасці Гётэбарга ляжалі тэкстыльная вытворчасць і вытворчасць прадуктаў харчавання.

У другой палове стагоддзя працягнулася прамысловае развіццё горада, і вядучымі галінамі сталі металургія і машынабудаванне. У XX ст. у эканоміцы горада стала пераважаць цяжкае машынабудаванне.Nordisk familjebok. B. 10. Stockholm, 1909. и Nationalencyklopedin

Насельніцтва

Клімат У Гётэбаргу марскі клімат. У перыяд з 1973 па 2010 год максімальная тэмпература склала 33,8 °C (26 ліпеня 1994 года), а мінімальная — 23,5 °C (10 студзеня 1987 года).Кліматычныя дадзеныя Швецыі .

Прамысловасць Гётэбарг з’яўляецца адным з асноўных прамысловых гарадоў Швецыі. У ім размешчаны штаб-кватэры і вытворчыя магутнасці такіх кампаній, як Volvo, SKF, Victor Hasselblad AB.

Спорт У 1992 годзе ў Гётэбаргу адбыўся фінальны матч чэмпіянату Еўропы па футболу.

У 1995 годзе ў горадзе праходзіў Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы.

У 2002 годзе праходзіў чэмпіянат свету па хакеі, на якім Славакія ўпершыню ў гісторыі заваявала золата ў фінальным матчы са зборнай Расіі.

У 2006 годзе тут праходзіў Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы.

У 2008 годзе ў Гётэбаргу прайшоў чэмпіянат свету па фігурным катанні на каньках.

Футбольны клуб «Гётэбарг» — двухразовы ўладальнік Кубка УЕФА.

У горадзе размешчана траса Göteborg City Race, на якой з 2008 года праходзіць этап Чэмпіянату Швецыі па турынгу (STCC).

Культура Горад вядомы як цэнтр рок-музыкі. Тут нарадзіўся стыль Melodic Death Metal шведскай хвалі, часам яго называюць «Гётэбаршчына». Тут утварыліся групы Evergrey, At The Gates, Dark Tranquillity, Engel, In Flames, HammerFall, Dream Evil, Sister Sin. Поп-гурт Ace of Base таксама паходзіць з Гётэбарга.

Гётэбаргскі кінафестываль, які праводзіцца з 1979 года, з’яўляецца на сённяшні дзень найбуйнейшым у Скандынавіі.

Парк «Лісеберг» — адзін з самых буйных паркаў атракцыонаў у Еўропе.

У горадзе знаходзіцца Гётэбаргскі ўніверсітэт, Тэхнічны ўніверсітэт Чалмерса, Школа вытанчаных мастацтваў Valand.

Вядомыя асобы Уільям Чамберс Інгемар Юхансан (1932—2009), баксёр-прафесіянал, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1952 года. Крыстафер Чараповіч (нар. 1991) — шведскі баскетбаліст.

Гарады-пабрацімы

Берген, Нарвегія Турку, Фінляндыя Орхус, Данія Осла, Нарвегія

Шанхай, КНР Ліён, Францыя Чыкага, ЗША Chicago Sister Cities Кракаў, Польшча

Санкт-Пецярбург, Расія Талін, Эстонія Рыга, Латвія Ростак, Германія

Гл. таксама Гётэбаргскі трамвай

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гарады Швецыі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1621 годзе