Ота Вейнінгер, таксама Вайнінгер () (, Вена — , Вена) — аўстрыйскі філосаф.
Біяграфія Нарадзіўся ў багатай яўрэйскай сям’і. У 1898 годзе паступіў на філасофскі факультэт Венскага ўніверсітэта, які з адзнакай скончыў, абараніў доктарскую дысертацыю на тэму бісексуальнасць. Пасля абароны дысертацыі прыняў хрысціянства.
Смерць Ота Вейнінгер дэманстратыўна пакончыў з сабой у гасцінічным нумары, у якім памёр Бетховен. Магчымымі прычынамі самагубства сучаснікі называлі «канфлікт паміж прапаведуемым ім аскетызмам і ўласнай пачуццёвасцю». З іншага боку, самагубства Вейнінгера нярэдка адносяць да так званых выпадкаў суіцыду з-за комплексу культурнай непаўнавартаснасці.
Творчасць Асноўнай працай Вейнінгера была кніга «Пол і характар. Прынцыповае даследаванне» (1902), хоць былі і іншыя, апублікаваныя ўжо пасля яго смерці — «Аб апошніх рэчах» (1904, апублікаваў яго сябар Морыц Рапапорт), «Каханне і жанчына» (1917). Пасля першай сусветнай вайны Артурам Герберам былі таксама апублікаваныя нататкі і лісты Вейнінгера.
Катэгорыя:Постаці Аўстра-Венгрыі Катэгорыя:Філосафы