Шчэпан Пётр Садурскі (; ) — польскі сатырык, карыкатурыст, журналіст.
Біяграфія Нарадзіўся 9 чэрвеня 1965 года ў Любліне.
У 1985 годзе скончыў мастацкі ліцэй. Жыве і працуе ў Варшаве.
Заснавальнік і лідар нефармальнай міжнароднай арганізацыі «Партыя добрага гумару», якая аб’ядноўвае больш за 5000 чалавек па ўсім свеце. З 2012 года рэалізуе глабальны арт-праект «Вясёлы хмарачос», які наведаў больш за 700 гарадоў на ўсіх кантынентах. У 2026 годзе стварыў міжнародную платформу «Сусветны інстытут карыкатуры» для супрацоўніцтва выбітных карыкатурыстаў свету. Уладальнік парталаў Sadurski.com, Rysunki.pl і Karykatury.com.
Неаднаразова быў членам журы міжнародных сатырычных конкурсаў, у тым ліку ў Турцыі і Швецыі. Быў ганаровым госцем фестываляў у Аўстраліі, Францыі і Арменіі.
Апублікаваў больш за 5000 малюнкаў у 200 часопісах. Лічыцца адным з самых хуткіх карыкатурыстаў у свеце, якія малююць ужывую.
Меў персанальныя выставы ў Літве, ПАР, Іспаніі і іншых краінах.
Сатырычныя творы Садурскага перыяду ваеннага становішча ў Польшчы (1981—1983) знаходзяцца ў пастаяннай экспазіцыі Еўрапейскага цэнтра салідарнасці ў Гданьску.
Лаўрэат шматлікіх прэмій, у тым ліку «Залатая шпілька ’87» (прэмія часопіса «Шпількі» за лепшы малюнак года).
Пра Садурскага здымаюць дакументальны фільм.
Крыніцы
Катэгорыя:Графікі Польшчы Катэгорыя:Выдаўцы Польшчы