Святаво́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Святая Воля.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Малая Гаць (злілася з вёскай Святая Воля)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў. 9 жніўня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Аброўскага (аграгарадок Аброва) і Амяльнянскага (5 населеных пунктаў: аграгарадок Амяльная, вёскі Глінная, Гошча, Каранная і Коланск) сельсаветаўРешение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 1433 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,0 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,8 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 1296 чалавек.

Іншае Старшыня — Шчурко Анатоль Пятровіч.

Кіраўнік спраў — Сагановіч Валянціна Віктараўна.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Целяханскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе