Магдале́на () — рака на паўночным захадзе Паўднёвай Амерыкі, працякае праз заходнюю частку Калумбіі.

Бярэ пачатак у Цэнтральнай Кардыльеры Анд, цячэ ў паўночным кірунку у міжгорнай упадзіне паміж Цэнтральнай і Усходняй Кадыльерамі, упадае ў Карыбскае мора. Агульная даўжыня 1550 км, плошча вадазбору 260 тыс. км². Сярэдні расход вады 8—10 м³/с. Рака парожыстая ў сярэднім цячэнні. У нізоўі ад ракі пракладзены суднаходны канал да горада і порта Картахена. Галоўныя прытокі: Каўка і Сан-Хорхэ.

Магдалена лічыцца галоўнай ракой Калумбіі, яе вадазборная плошча ахоплівае 24 % мацерыковай часткі краіны, на ёй пражывае асноўная частка насельніцтва Калумбіі, якія ўносяць 85 % у нацыянальнага валавага ўнутранага прадукта.

Літаратура

Спасылкі Magdalena River // Encyclopaedia Britannica Сан-Агустин // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org

Катэгорыя:Рэкі Калумбіі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Карыбскае мора