Канстанцін Яўгенавіч Казлоўскі () (? — 1874 або 1875) — расійскі археограф, гісторык.

Біяграфія Працаваў у архіве Міністэрства замежных спраў у Маскве. У 1866—1873 часовы памочнік архіварыуса Кіеўскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. 3 1868 г. член Часовай камісіі для разгляду старажытных актаў у Кіеве. Займаўся апісаннем актавых кніг. Выдаў вопісы дакументаў актавых кніг жытомірскага гродскага суда № 9 за 1590—1644 гг. (1872 г.) і № 10 за 1605—1606 (1878 г., з Г. В. Данцовым). У 1868 г. разам з У. Б. Антановічам падрыхтаваў зборнік «Граматы вялікіх князёў літоўскіх з 1390 да 1569 г.» («Грамоты великих князей литовских с 1390 по 1569 г.», Кіеў, 1868), дзе змешчаны 64 дакументы. Падбіраў акты для выдання «Архіў Паўднёва-Заходняй Расіі».

Працы Подложные документы и фальшивые дворяне в Юго-Западном крае // Киевлянин. — 1868. — № 96. — С.; № 97. — С.; № 99. — С.; № 100. — С. События на Волыни в 1789 году. — Киев, 1871. Судьба малороссийского крестьянства XVII—XVIII вв. — Киев, 1871.

Катэгорыя:Гісторыкі Расіі Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Археографы Расійскай імперыі