Еўна (; ? — каля 1344) — жонка вялікага князя літоўскага Гедзіміна (1316—1341).
Біяграфія
Імя жонкі Гедзіміна называе толькі Хроніка Быхаўца, позняя і месцамі сумнеўная крыніца. Гісторыкі сумняюцца ў праўдзівасці імя, але і новыя выданні называюць так пачынальніцу роду Гедзімінавічаў, бо Еўна як умоўнае імя нічому не супярэчыць.
Колькасць жонак Гедзіміна пэўна не вядома і дыскусійна. Раўданскі рукапіс (фальсіфікат Тэадора Нарбута) называе трох жонак — Віду з Курляндыі, Вольгу са Смаленска і «Еўну альбо Еву, таксама княжну рускую, дачку Івана Усеваладавіча, Полацкага князя, брата Вольгі, памерлай жонкі Гедзіміна». Хроніка Быхаўца нічога не кажа пра паходжанне Еўны. Некаторыя гісторыкі думаюць, што ў Гедзіміна былі дзве жонкі, адна з мясцовых паганцаў і праваслаўная Еўна. Стывен Роўэл лічыць, што ў Гедзіміна была толькі адна жонка, з паганцаў, бо шлюб з польскай або рускай княжной мусілі б засведчыць сучасныя крыніцы. Таксама і на думку Яна Тэнгоўскага, Еўна была літоўскага паходжання і адзінай жонкай Гедзіміна, які ажаніўся з ёю яшчэ да заняцця велікакняжацкага стальца.
Паводле Хронікі Быхаўца, неўзабаве па смерці Еўны («bo kniahinia Jewna umerla»), браты Альгерд і Кейстут незадаволеныя Яўнутам, якога Гедзімінам пакінуў пераемнікам, скінулі брата са стальца. Гэты эпізод інтэрпрэтуюць так, быццам Яўнут быў пад апекай маці. Калі інтэрпрэтацыя слушная, гэта сведчыць пра ўплывовасць Еўны.
Імя У імені Яўнута, сына Еўны (Яўны), той жа корань Jaun-, што і ў адпачатнай форме імя яго маці — *Jaunė. Імя Яўнут (< Jaunutis) утворанае з дапамогай пашыральніка -ut-, які таксама ў імёнах тыпу Кейстут (< Kenstutis), Бірута (< Birutė).
Корань Jaun- ад літоўскага jaunas «малады», далей да індаеўрапейскага *i̯eu- «малады, юны»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 510..
У старапрускім іменніку вядомыя мужчынскія імёны Jawne, Jawnutte, Jawne-gede і іншыя.R. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 39.
У тапаніміі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі захавалася назва Яўнелішкі каля Лынтупаў у Пастаўскім раёне.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Вялікія княгіні літоўскія