Андрэа дэль Сарта (, сапраўднае імя: Андрэа д'Аньёла дзі Франчэска дзі Лука дзі Паола дэль Мільёрэ Ванукі, ; 1486/87 — 1531) — італьянскі жывапісец фларэнційскай школы. Вучань П'ера ды Казіма.

Нарадзіўся ў 1486 годзе ў Фларэнцыі. У юнацтве на яго станаўленне як мастака аказалі ўплыў Фра Барталамеа і Леанарда да Вінчы, пазней — Мікеланджэла. Сябраваў з Рафаэлем, Тыцыянам, Франчабіджа. Працаваў у Фларэнцыі, у 1518—1519 гг. працаваў у Францыі па запрашэнні караля Францыска I. Вярнуўся ў Фларэнцыю ў 1519 годзе.

Галерэя

Катэгорыя:Нарадзіліся 16 ліпеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1486 годзе Катэгорыя:Памерлі 21 студзеня Катэгорыя:Памерлі ў 1531 годзе Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі Адраджэння