Сфінкс — міфічная істота ў старажытнаегіпецкай і старажытнагрэчаскай міфалогіі.
Сфінкс у старажытнаегіпецкай міфалогіі дух-ахоўнік, увасабленне царскай улады; фантастычная істота з целам ільва і галавою чалавека (звычайна партрэт фараона) або свяшчэннай жывёлы.
У старажытнагрэчаскай міфалогіі Сфінкс пачвара з тварам і грудзьмі жанчыны, целам ільва і крыламі птушкі, якую наслала Гера ў пакаранне на горад Фівы. Яна забівала кожнага, хто не мог адгадаць яе загадку. Загадку разгадаў Эдып, Сфінкс у роспачы кінулася ў бездань і разбілася.
Гл. таксама Сфінксы на Універсітэцкай набярэжнай
Літаратура
— Столб. 991—992. — 1024 столб. с илл. и карт., 8 л. карт и илл.
Спасылкі
Катэгорыя:Міфічныя істоты ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Егіпецкая міфалогія