Густаў III (; — ) — кароль Швецыі (з 12 лютага 1771 года).
Біяграфія Густаў III нарадзіўся ў сям’і караля Адольфа Фрэдрыка і Луізы Ульрыке, народжанай прынцэсы Прускай.
Адукацыяй Густава займаліся лепшыя людзі Швецыі таго часу. Сярод іх былі два выбітныя палітычныя дзеячы, Карл Густаў Тэсін і Карл Шэфер, аднак больш за ўсё прынц любіў паэта і гісторыка Улафа фон Даліна. Густаў быў надзвычай начытаным і меў талент, які дазволіў пакінуць прыкметны след у шведскай літаратуры.
Густаў пачаў удзельнічаць у палітычным жыцці яшчэ пра валадаранні бацькі. Падчас крызісу 1768 г. ён настаяў на скліканні нечарговай сесіі парламента, разлічваючы правесці канстытуцыйную рэформу, але «шапкі» адмовіліся выконваць абяцанні, дадзеныя напярэдадні выбараў.
У лютым-сакавіку 1771 г. Густаў наведаў Парыж, дзе зрабіў сапраўдны фурор. Там ён пазнаёміўся з паэтамі і філосафамі, з многімі з якіх пасля працягваў перапісвацца. Аднак яго візіт у сталіцу Францыі насіў не столькі забаўляльны, колькі дыпламатычны характар. Францыя, стомленая анархіяй у Швецыі, была зацікаўлена ў арганізацыі манархічнага перавароту, і абяцала Густаву штогадовую субсідыю ў памеры 1.500.000 ліўраў.
Быў забіты ў сакавіку 1792 года групай дваран у часе маскараду ў Стакгольмскай оперыМейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — ISBN 978-985-02-1748-6..
У гонар Густава III названы горад Густавія.
Гл. таксама Аньяльскі саюз
Спасылкі Густаў III на сайце «Усе манархі свету» .
Катэгорыя:Каралі шведскія Катэгорыя:Гольштэйн-Готарпская дынастыя Катэгорыя:Забітыя манархі Катэгорыя:Кіраўнікі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Асобы на манетах Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук