Уэ́йн Ду́глас Грэ́цкі (; ) — канадскі хакеіст, цэнтральны нападаючы. Адзін з самых вядомых спартсменаў XX стагоддзя. У 1978—1988 гг. выступаў за клуб «Эдмантан Ойлерз», з якім чатыры разы выйграваў Кубак Стэнлі. У Нацыянальнай хакейнай лізе, дзе Грэцкі атрымаў мянушку «Вялікі», ён усталяваў 61 рэкорд і неаднаразова заваёўваў індывідуальныя прызы Лігі (уключаючы 9 прызоў самаму каштоўнаму гульцу і 10 — лепшаму бамбардзіру сезону). Быў у ліку 5 спартсменаў, якія запалілі агонь Алімпіяды-2010 у Ванкуверы. Увайшоў у сімвалічную зборную стагоддзя «Centennial All-Star Team» Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай.
Паходжанне Дзед Уэйна, Цярэнцій Лаўрэнцьевіч Грэцкі, эміграваў з Расійскай імперыі разам з жонкай Ганнай і сынам Зіновіем. Нарадзіўся ён у 1892 годзе ў вёсцы Агдэмер тагачаснага Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. (цяпер Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці), праз Чыкага перабраўся ў Канаду. У новым заакіянскім жыцці дзядуля Уэйна пачаў насіць імя Тоні. Неўзабаве ён развёўся са сваёй жонкай і пазнаёміўся з Марыяй з горада Падгайцы (Галічына, цяпер Цярнопальская вобласць, Украіна). У іх нарадзіўся сын Уолтэр Грэцкі, які і стаў бацькам будучай легенды НХЛ.
Цярэнцій Грэцкі займаўся фермерствам, падчас Другой сусветнай вайны служыў у канадскай арміі. Па ўспамінах Уэйна, ён быў вельмі блізкі з дзедам, у дзяцінстве штогод прыязджаў летам да яго на ферму; дзед гаварыў па-беларуску, а мовай, на якой размаўлялі ў сям’і, была ўкраінская.
Дзяцінства і юнацтва Ні дзед, ні бацька Уэйна адносінаў да прафесійнага спорту не мелі. Але калі Уэйн пачаў гуляць у хакей, дзед і бацька падтрымлівалі яго ў гэтым імкненні, і Цярэнцій Грэцкі прыходзіў з жонкай на трэніроўкі ўнукаЗвезда мирового хоккея Уэйн Гретцки: «Я с детства слышал белорусский язык».
У 1960-х гадах Канада перажывала хакейны бум. У той час у НХЛ гуляла толькі шэсць каманд, сярэдні гулец зарабляў каля 20 000 $ у год. З самага дзяцінства Уэйн Грэцкі часта гуляў за хлопцаў, якія былі старэйшыя за яго на некалькі гадоў. У пяць гадоў выступаў за дзіцячую каманду Брэнтфарда, у 6 гадоў гуляў ужо з 10-летнімі хлапчукамі. Калі Уэйну Грэцкі было 10 гадоў, ён выступаў у дзіцячай лізе і за сезон здолеў закінуць 378 шайбаў і зрабіць 139 перадач у 68 гульнях. Гэтыя лічбы сталі абсалютным рэкордамNHL.com — Wayne Gretzky: Greatness Ascendant для хлопчыкаў яго ўзросту. Аб маладым хакеісце пісалі ў многіх канадскіх газетах, пастаянна параўноўваючы Уэйна з Гордзі Хоу.
У 14-гадовым узросце Уэйн Грэцкі гуляў супраць 20-гадовых. Добра згуляўшы на міжнародным турніры ў Квебеку, ён ледзь не стаў ахвярай захопленага натоўпу заўзятараў, якія жадалі ўзяць у яго аўтограф. У 1975 Грэцкі сышоў з Брэнтфарда для прафесійнага працягу кар’еры.
Сезон 1977/78 ён правёў за юніёрскую каманду «Грэйхаўндс» з Хакейнай лігі Антарыа і забіў 70 галоў. Пад арыгінальным нумарам «99» — нумар, які ў хакеі зараз заўсёды будзе асацыявацца з яго імем, — Грэцкі ўпершыню выйшаў на лёд, якраз гуляючы за гэтую каманду. Ён хацеў быць падобны на свайго куміра Гордзі Хоу, які гуляў пад нумарам «9». Але дзявятка была ўжо занятая, і Уэйн, спачатку пагуляўшы некалькі тыдняў пад нумарам «19», выбраў, па парадзе генеральнага мэнэджара «Грэйхаўндс» Мюрэя Макферсана, нумар «99».
Згуляўшы на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Манрэалі ў 1978 у 16 гадоў, ён стаў самым маладымNHL.com — The crucible , снежань 2002 удзельнікам турніру. Скончыўшы чэмпіянат на першым месцы ў спісе лепшых бамбардзіраў, Грэцкі быў абраны ў каманду ўсіх зорак і прызнаны лепшым нападаючым першынства.
У 1978 годзе Уэйн Грэцкі апынуўся ў Сусветнай хакейнай асацыяцыі, дзе ніякіх абмежаванняў для падпісання кантрактаў з юніёрамі не было. У НХЛ жа на лёд можна было трапіць толькі пасля 18 гадоў. Амерыканскі клуб «» заключыў з 17-гадовым Грэцкі дагавор на суму каля 100 000 $. У маі 1978 Грэцкі дэбютаваў у вялікім хакеі, і ўжо ў тым жа месяцы «Індыянапаліс» абмяняў Грэцкі ў «Эдмантан Ойлерз» — клуб, які дзякуючы Уэйну і яго партнёрам стаў адной з лепшых каманд паўночнаамерыканскага хакея. У першым сезоне Грэцкі забіў 46 галоў і набраў 110 ачкоў. Крыху пазней яго прызналі лепшым навічком CХА.
Кар’ера ў НХЛ
«Эдмантан» У 1979, пасля дамовы аб зліцці з Сусветнай хакейнай асацыяцыяй, НХЛ папоўнілася чатырма клубамі СХА — «Эдмантан Ойлерз», «», «» і «Нью-Інглэнд Уэйлерс» (пасля — «»). Пачынаючы з першага сезона ў НХЛ Грэцкі стаў біць адзін рэкорд выніковасці за адным. Нямала гэтаму спрыяла гульня з такімі форвардамі, як , , , а таксама з абаронцам .
10 кастрычніка таго ж года, у матчы супраць «Чыкага Блэкхокс», Уэйн Грэцкі дэбютаваў у НХЛ і набраў сваё 1-е ачко за галявую перадачу на Кевіна Лоу. 14 кастрычніка Грэцкі забіў свой першы гол у НХЛ, у вароты галкіпера «Ванкувер Кэнакс» Глена Хэнлана. Па выніках сезона Уэйн Грэцкі выйграў свой першы з дзевяці тытулаў (восем з іх — запар) самага каштоўнага хакеіста НХЛ і атрымаў «». Да таго ж, забіўшы 51 гол, Грэцкі стаў самым юнымNHL.com — 99 Reasons Why Wayne Gretzky is «The Great One» снайперам-«пяцідзясятнікам» у гісторыі Лігі: на той момант Уэйну споўнілася ўсяго 19 гадоў і 2 месяцы.
На другі год знаходжання ў НХЛ Грэцкі выйграў тытул лепшага бамбардзіра Лігі, атрымаў «» і ўсталяваў новы рэкорд НХЛ па колькасці перадач (109) і ачкоў (164), набраных за сезон. 18 лютага 1981 Уэйн закінуў у вароты «Сэнт-Луіса» за адзін перыяд 4 шайбы, паўтарыўшы рэкорд Лігі па колькасці галоў, забітых за гэты прамежак часу. 30 снежня 1981 ў матчы супраць «Філадэльфіі» Грэцкі забіў свой 50-ы гол у сезоне: на гэта яму спатрэбілася ўсяго 39 гульняў. Да гэтага падобнай хуткастрэльнасцю вызначаліся толькі і : 50 галоў за 50 матчаў чэмпіянату.
«Ойлерз» з Грэцкі на працягу 6 гадоў запар набіралі больш за 100 ачкоў у рэгулярным сезоне і 4 разы — у 1984, 1985, 1987 і 1988 гадах — выйгравалі Кубак Стэнлі. «Ахвярамі» Эдмантана ў фіналах станавіліся «Нью-Ёрк Айлендэрс», двойчы «Філадэльфія Флаерз» і адзін раз «Бостан Бруінз». Пасля першага, у 1984, Грэцкі ўдастоіўся тытула «Вялікі».
9 жніўня 1988 Уэйн Грэцкі нечакана стаў цэнтральнай фігурай у адной з самых буйных здзелак у гісторыі НХЛ: уладальнік «Эдмантана» Пітэр Поклінгтан вырашыў абмяняць яго ў «Лос-Анджэлес Кінгз», адну з найслабейшых каманд лігі. У якасці кампенсацыі «Ойлерз» атрымалі , , права выбару ў першым раўндзе на драфтах 1989, 1991 і 1993 гадоў і 15 мільёнаў даляраў.
«Лос-Анджэлес» Уэйн не хаваў слёз, калі казаў журналістам пра свой пераход: ён доўга не мог паверыць, што з ім так паступілі. Да 1988 на хакейных матчах мясцовы палац спорту «Форум» запаўняўся максімум на траціну. Страты дасягалі 5 млн $ у год.People’s History Уэйн Грэцкі Але з’яўленне Грэцкі павысіла цікавасць каліфарнійцаў да хакея, у выніку чаго дастаць квіток у «Форум» на «Лос-Анджэлес Кінгз», адзінага прадстаўніка рэгіёну ў НХЛ, стала гэтак жа вялікай праблемай,CBC.ca Wayne Gretzky як і на гульні «Лос-Анджэлес Лэйкерс». Грэцкі павысілі зарплату да $2 млн.
Перайшоўшы ў новы клуб, Уэйн працягваў біць як уласныя рэкорды, так і рэкорды свайго новага клуба і НХЛ. 6 кастрычніка 1988 Уэйн Грэцкі дэбютаваў у Лос-Анджэлесе, першым жа кідком па чужых варотах ён зарабіў чарговы выніковы бал. У 1989 годзе Уэйн Грэцкі ў дзявяты раз за кар’еру выйграў «Харт Трофі»: Ён стаў першым гульцом у гісторыі «Кінгз», які меў гонар атрымаць гэтую ўзнагароду.
15 кастрычніка 1989 Грэцкі ў матчы супраць сваёй былой каманды — «Эдмантан Ойлерз» — набраў чарговыя дзейсныя балы і пабіў вынік лепшага бамбардзіра Лігі Гордзі Хоу — 1850 ачкоў за кар’еру. Сваё 1850-я ачко Уэйн Грэцкі набраў ужо праз 4 хвіліны 32 секунды пасля пачатку гульні пасам на абаронца Тома Лэйдлоу, які вывеў каманду наперад. Да канца трэцяга перыяду лік быў 4-3 на карысць «Ойлерз», і за 1 хвіліну 46 секунд да канца трэнер «Кінгз» Том Уэбстер ўзяў таймаўт. Грэцкі знаходзіўся на лёдзе да гэтага моманту 3 хвіліны бесперапынна, і быў выматаны, але тым не менш папрасіў трэнера пакінуць яго на пляцоўцы. За хвіліну і секунду да канца, пад скандаванне гледачоў «Грэцкі! Грэцкі!», «Кінгз» выйгралі ўкіданне і ўшасцёх пачалі апошні штурм варот суперніка. І ўжо праз 8 секунд, за 53 секунды да заканчэння трэцяга перыяду, дакладным кідком з «пятачка», Грэцкі зраўняў лік у матчы, набраўшы сваё 1851-е ачко, і стаў абсалютна лепшым бамбардзірам у гісторыі НХЛ. Гульня была перапыненая, і пачалося святкаванне рэкорда. Пасля аднаўлення гульні, яна перайшла ў авертайм, дзе Грэцкі забіў пераможны гол.
Перайшоўшы ў «Лос-Анджэлес Кінгз», Грэцкі дапамог камандзе палепшыць яе паказчыкі. У сезоне 1990/91 «Кінгз» набралі 102 ачкі ў рэгулярным сезоне, заняўшы першае месца ў дывізіёне Сміт. 40 ачкоў Грэцкі ў плэй-оф-93 дазволілі «Каралям» упершыню ў гісторыі клуба прабіцца ў фінал розыгрышу Кубка Стэнлі, дзе яны саступілі па выніках пяці матчаў «Манрэалю».
«Сент-Луіс» Пасля поспеху 1993 года «Кінгз», нечакана для ўсіх, ператварыліся ў аўтсайдэра лігі і не маглі прабіцца ў плэй-оф да 1998 года. Грэцкі папрасіў абмену ў больш моцную каманду і быў адпраўлены ў «Сент-Луіс Блюз» 27 лютага 1996-га.
У тым жа сезоне ён стаў лепшым бамбардзірам «Сент-Луіса», набраўшы 102 ачкі, і ў 15-ы раз за сваю кар’еру ён дасягнуў адзнакі «100 ачкоў за чэмпіянат». У плэй-оф каманда выбыла ў паўфінале канферэнцыі, прайграўшы там «Дэтройту». Адразу пасля завяршэння сезону Грэцкі з-за канфлікту з кіраўніцтвам «Блюз» пакінуў клуб і падпісаў кантракт з «Нью-Ёрк Рэйнджэрс».
«Нью-Ёрк Рэйнджэрс»
21 ліпеня 1996 года «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» заключылі кантракт з вольным агентам Уэйнам Грэцкі. Упершыню з часоў легендарнага «Эдмантан» у адной камандзе зноў гулялі і Грэцкі.
Уэйн, ужо завяршаючы кар’еру, біў ўсё новыя і новыя рэкорды. 1 снежня 1996 года ў гульні супраць «Манрэаля» Грэцкі дасягнуў адзнакі ў 3000 ачкоў за кар’еру (сумарная статыстыка ў рэгулярным чэмпіянаце і плей-оф). 3 красавіка 1997, у матчы супраць «Бостана», ён набраў сваё 2700-е ачко ў рэгулярным чэмпіянаце.
26 кастрычніка 1997 Грэцкі зрабіў сваю 1851-ю дзейсную перадачу ў рэгулярным чэмпіянаце. Да таго за ўсю гісторыю НХЛ ні адзін гулец не набіраў такой колькасці не тое, каб галявых пасаў, але ачкоў наогул (найвышэйшы на той момант вынік меў Гордзі Хоу — 1850 ачкоў, пасля яго перасягнуў Марк Месье — 1887 ачкоў). 7 сакавіка 1998 ў матчы супраць «Нью-Джэрсі» пры гульні ў большасці Грэцкі забіў свой 1000-ы гол за кар’еру ў рэгулярным чэмпіянаце і плей-оф.
У пачатку 1998 года Уэйн Грэцкі удастоіўся тытула «Найвялікшы гулец у гісторыі хакея» на думку аўтарытэтнага выдання «The Hockey News». Па ходзе сваёй кар’еры Уэйн Грэцкі 9 разоў за 10 сезонаў атрымліваў прыз самага каштоўнага гульца НХЛ («»). Гордзі Хоу за тыя ж 10 гадоў атрымліваў тытул MVP 6 разоў. 29 сакавіка 1999 Грэцкі забіў 1072-й гол у сваёй кар’еры і дасягнуў яшчэ аднаго найвышэйшага выніку ў гісторыі хакея, абагнаўшы куміра свайго дзяцінства Гордзі Хоу, які за час выступлення ў НХЛ і СХА ў суме забіў 1071 гол.
Міжнародная кар’ера У складзе зборнай Канады Грэцкі ўдзельнічаў у моладзевым (1978) і дарослым (1982) чэмпіянатах свету, абодва разы стаў бронзавым прызёрам, а таксама самым рэзультатыўным іграком турніру па сістэме «гол+пас» (адпаведна, 8+9 і 6+8), увайшоў у сімвалічную зборную і таго, і іншага чэмпіянату. Удзельнічаў у розыгрышы Кубка Канады (ўладальнік Кубка 1984, 1987 і 1991, фіналіст розыгрышу 1981), забіўшы ў 31 матчы 17 шайбаў і зрабіўшы 40 перадач. У кожным з гэтых турніраў Грэцкі набраў больш за ўсіх ачкоў.
У 1998 Грэцкі ажыццявіў сваю даўнюю мару, выступіўшы на Алімпійскіх гульнях у Нагана. «Гэты турнір — нешта асаблівае. Грошы тут не маюць ніякага значэння — камандны дух, падпарадкаванне ўсіх адной мэце значна важней мільёнаў даляраў», — казаў Грэцкі пра Алімпіяду. Але дэбют выйшаў няўдалым — яго каманда паехала дадому без медалёў. Тым не менш ён лічыць, што набыў значны вопыт, і гэта «асноўны этап» ў яго прафесійнай кар’еры.
На Алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сіці Уэйн Грэцкі, які так і не падняўся на алімпійскі п’едэстал у ролі хакеіста, стаў чэмпіёнам на пасадзе генеральнага трэнера зборнай.
Статыстыка