Цётка — сястра бацькі або маці, а таксама жонка дзядзькі. Іншымі словамі, цётка — жанчына для дзяцей свайго брата або сястры, а таксама для дзяцей брата або сястры свайго мужа.
Адваротнае дачыненне — пляменнік і пляменніца, г.зн. калі жанчына прыходзіцца дзіцю цёткай, то яно для яе пляменнік ці пляменніца.
Слова можа называць усякую дарослую жанчыну і быць зваротам (цёця, цётухна, цётачка).
Ёсць асаблівае слова для дзядзькавай жонкі: дзя́дзіна. Адам Багдановіч нават пішучы па-руску захоўваў гэтае слова.
Гл. таксама Цёця (багіня)
Крыніцы
Літаратура Цётка, цёця //
Катэгорыя:Сваяцкія адносіны