Ната́лля Міха́йлаўна Вадзя́нава () (, Ніжні Ноўгарад) — расійская супермадэль, актрыса і філантроп.
«Два дні ў Маскве, тры — Ніжні Ноўгарад» — прыкладна такі стандартны графік наведвання Наталляй Расіі. Некалькі разоў у год яна абавязкова прылятае да маці і сястры ў Ніжні Ноўгарад.
Пачатак Наталля Вадзянава нарадзілася ў беднай сям’і. Наведванне школы было цяжкім з-за вельмі бядотнага становішча сям’і — акрамя Наталлі ў сям’і расла малодшая сястра, інвалід ДЦП. Наташа не падумвала пра моду. Даношвала старыя маціны рэчы, перарабляла і перашывала на «сябе», імкнулася быць «не горш за астатніх», але гэта не заўсёды атрымоўвалася з-за абмежаваных сродкаў.
Адукацыя Педагагічны каледж г. Ніжні Ноўгарад
Кар’ера Удзельнічала ў паказе калекцыяў Yves Saint-Laurent, Gucci, Calvin Klein. Яе здымалі для самых вядомых часопісаў моды — Vogue, Harper's Bazaar, W. Зьяўлялася тварам парфумэрнай маркі L’Oreal Paris. Здымалася для календара Pirelli. У 2003 стала афіцыйным «тварам і целам» кампаніі Calvin Klein. Па дадзеных Sunday Times, Наталя Вадзянава ўваходзіць у трэцюю сотню самых багатых людзей Вялікабрытаніі (у 2003 Наташа зарабіла 3.6 мільёна фунтаў стэрлінгаў). У 2007 пасля нараджэння сына Віктара вырашыла пакінуць кар’еру мадэлі і прысвяціць сябе сям’і і дабрачыннаму фонду. У 2009 зацверджана на месца вядучага паўфіналу песеннага конкурсу Еўрабачання, які праходзіць з Масквы.
Сям’я Муж — брытанскі арыстакрат, мастак, англійскі лорд Джасцін Трэвар Бэрклі Портман. Выхоўвае траіх дзяцей. Сыноў Лукаса Аляксандра (нар. 2001 год), Віктара (нар. 2007 год) і дачка Нэву (нар. 2006 год).
Дабрачыннасць Заснавала ўласны фонд — «Аголенае сэрца» (The Naked Heart Foundation) для будаўніцтва дзіцячых пляцовак у правінцыйных гарадах Расіі
Фільмаграфія 2001 — Агент «Страказа» — Брыджыт Знялася ў невялікай ролі ў фільме Фрэнсіса Форда Копалы «Раўнанне» з Білі Зэйнам. 2009 — Корак
Спасылкі
Інтэрв’ю Наталі Вадзянавай Біяграфія Наталі Вадзянавай Natalia Vodianova Photos Gallery
Катэгорыя:Постаці Расіі Катэгорыя:Фотамадэлі Расіі Катэгорыя:Топ-мадэлі