Залата́я во́льнасць (; ) — адна са з’яў ва ўнікальнай арыстакратычнай палітычнай сістэме Польскага каралеўства (1385—1569), якая пасля Люблінскай уніі (1569), пашыралася на ВКЛ і ўсю Рэчы Паспалітую. У гэтай сістэме ўся шляхта валодала роўнымі, шырокімі правамі і прывілеямі. У параўнанні з іншымі краінамі таго часу правоў, свабод і механізмаў іх дзейснага гарантавання было шмат. Яна не датычылася іншых станаў грамадства, хаця і давала ім некаторыя правы на самакіраванне, маёмасць, справядлівасць і прадстаўніцтва. Шляхціцы засядалі ў заканадаўчых, судовых і выканаўчых органах — сойме, сойміках, трыбуналах ды іншых. Яны абіралі караля. Лад чэрпаў узоры з філасофіі Арыстоцеля, каталіцкіх рэлігійных догматаў, практык Антычнасці і Венецыянскай рэспублікі. Паняцце «Залатой свабоды» стала папулярным пасля выхаду соймавых прамоў Пятра Скаргі ў 1597 годзе.

Залатая вольнасць пачала фармавацца раней, але ў вялікай дзяржаве стала ўнікальнай з’явай у век абсалютызму ў Еўропе. З прычыны злоўжыванняў залатой вольнасцю і правам liberum veto цэнтральная ўлада ў Рэчы Паспалітай аслабла, што дазволіла суседзям (Расіі, Аўстрыі і Прусіі) паралізаваць дзяржаву і здзейсніць тры падзелы Рэчы Паспалітай.

Погляды на яе ў сусветнай навуковай думцы розняцца. З аднаго боку яе праціўнікі — Вальтэр, К. Маркс і Ф. Энгельс крытыкавалі «залатыя вольнасці» як анархію і сваволле ў інтарэсах алігархіі і суседзяў, якія не далі канцэнтраваць рэсурсы і згубілі дзяржаву. З іншага, прыхільнікі — шэраг сучаснікаў лічылі Рэч Паспалітую лепшай краінай Еўропы, амаль арыстоцелевай ідэальнай дзяржавай — паліціяй, дзе ў адрозненні ад Масквы ці Парыжу, усе робіцца каб абмежаваць уладара і не дапусціць тыраніі, а пасля таго як яе падзялілі, бачылі прычынай знікнення вайсковую моц суседзяў, а не хібы той палітычнай сістэмы, у ХІХ-ХХ ст. «вольнасці» выступалі ідэальным дзяржаўным ладам «залатых часоў», які натхняў А. Міцкевіча і польскіх рамантыка ў і тэарэтыкаў шляхецкага і нацыянальна-вызваленчага руху

Асноўныя правы і прывілеі

асабістая недатыкальнасць (Neminem captivabimus nisi iure victum) верхавенства ўлады Паноў Рады і вальнага сойму (Nihil novi nisi commune consensu) свабода хрысціянскіх рэлігій (Варшаўская канфедэрацыя) маёмасная недатыкальнасць (Чэрвінскі прывілей) liberum veto свабодная элекцыя манарха viritim і pacta convecta падаткавая свабода роўнасць шляхецкага стану ў правах свабода сходаў і арганізацыі — канфедэрацыя Права супраціву

Права асабістай і маёмаснай недатыкальнасці выдаў польскай шляхце Уладзіслаў Ягайла і пашыраў на вялікалітоўскую шляхту Казімір ў 1447 годзе. Абмежаванне ўлады караля адносна польскага сенату і сойма па формуле «Nihil novi […] sine communi Consiliorum et Nuntiorum Terresterium consensu» (нічога новага без згоды Паноў Рады і паслоў земскіх) -- гарантаваў Аляксандр Ягелончык на Радамскім сойме 1505 года. На шляхту і князёў ВКЛ большасць правоў канчаткова пашырылася пасля Люблінскай уніі, Генрыкавых артыкулаў і зацвярджэння прысягамі і гарантыямі ў часы панавання Стэфана Баторы і Жыгімонта Вазы.

Такім чынам стварылася monarchia mixta хаця кароль меў інструменты каб праводзіць патрэбныя сабе рашэнні праз вальныя соймы, сенат і павятовыя соймікі, аднак яго ўлада была выбарнай і абмежаванай законамі і інстытутамі шляхецкай дэмакратыі.

Змяншэнне правоў пануючага шляхецкага стану пад патрэбы мабілізацыі рэсурсаў грамадства і дзяржавы вакол манарха, пачалася толькі з прыняццем Кардынальных законаў пад знешнім ціскам, дасягнула апагею пад час дзейнасці Чатырохгадовага сойму, але скончылася Падзеламі і ліквідацыяй Рэчы Паспалітай

Гл. таксама

Генрыкавы артыкулы Варшаўская канфедэрацыя Канфедэрацыя Рокаш Сарматызм Кардынальныя законы

Крыніцы

Літаратура Robert I. Frost: Oksfordzka historia unii polsko-litewskiej — Powstanie i rozwój 1385—1569, tom I, wyd. pierwsze. — Poznań : «Dom Wydawniczy Rebis», 2018. Norman Davies: Boże igrzysko — Historia Polski. — Kraków, 1990.

Катэгорыя:Рэч Паспалітая Катэгорыя:Гісторыя Польшчы Катэгорыя:Шляхта