Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне ЗША, ЦРУ () — агенцтва Федэральнага ўрада ЗША, асноўнай функцыяй якога з’яўляецца збор і аналіз інфармацыі аб дзейнасці замежных арганізацый і грамадзян. Асноўны орган замежнай разведкі і контрразведкі ЗША.
Штаб-кватэра ЦРУ знаходзіцца ў размешчаным паблізу Вашынгтона горадзе Лэнглі, штат Вірджынія.
ЦРУ ўваходзіць ў разведвальную супольнасць ЗША, якім кіруе Дырэктар нацыянальнай разведкі.
Спасылкі Вэб-сайт ЦРУ, у тым ліку https://www.cia.gov/cia/publications/factbook/index.html
Катэгорыя:З’явіліся ў 1947 годзе ў ЗША Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1947 годзе Катэгорыя:Спецслужбы ЗША