Ге́рман Вільге́льм Ге́рынг (; , Розенгайм — , Нюрнберг) — палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч нацысцкай Германіі.
Паплечнік Адольфа Гітлера, адна з самых уплывовых фігур у Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі.
Ветэран Першай сусветнай вайны, лётчык, галоўнакамандуючы Люфтвафэ.
Адзін з самых багатых людзей нацысцкай ГерманііГерман Геринг.
Біяграфія Пасля заканчэння кадэцкай вучэльні і ваеннай акадэміі паступіў на службу ў 112-ы пяхотны полк. З пачаткам Першай сусветнай вайны ваяваў на Заходнім фронце.
Дамогся пераводу ў ваенную авіяцыю і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях як лётчык-знішчальнік. За час баёў асабіста збіў больш за дваццаць самалётаў праціўніка і быў узнагароджаны шматлікімі ўзнагародамі.
Калі Германія прайграла вайну і не магла мець па мірным дагаворы сваёй баявой авіяцыі, Герынг зарабляў тым, што выступаў з паказальнымі палётамі ў Даніі і Швецыі.
У 1922 годзе ён вярнуўся ў Германію, дзе стаў членам нацысцкай партыі і актыўным удзельнікам нацысцкага руху. Ужо ў студзені 1923 года Гітлер прызначыў яго вярхоўным кіраўніком нацысцкіх штурмавых атрадаў.
Падчас «Піўнога путчу» 1923 года Герынг атрымаў цяжкае раненне, але здолеў схавацца і потым выехаць у Аўстрыю, дзе знаходзіўся да 1927 года, пакуль путчыстаў не амніставалі.
У 1928 годзе ён, разам з яшчэ 11 дэпутатамі-нацыстамі, быў абраны ў Рэйхстаг. У 1932 годзе, калі НСДАП атрымала там 230 месцаў і ператварылася ў найбуйнейшую партыю Германіі, стаў старшынёй Рэйхстага і заставаўся ім да 1945 года.
У 1933 годзе, калі Гітлер стаў канцлерам Германіі, Герынг заняў пасаду прэм’ер-міністра Прусіі і рэйхскамісара авіяцыі. Быў адным з арганізатараў нацысцкага тэрору ў Германіі і на акупаваных фашыстамі тэрыторыях у гады Другой сусветнай вайны.
Напярэдадні краху Трэцяга рэйха, фюрэр даведаўся, што Герынг за яго спіной вёў таемныя перамовы з праціўнікам, загадаў арыштаваць рэйхсмаршала па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе, пазбавіць усіх званняў і ўзнагарод.
8 мая 1945 года Герман Герынг добраахвотна здаўся амерыканцам у Берхтэсгадэне. Прысудам Нюрнбергскага трыбунала аб’яўлены адным з галоўных ваенных злачынцаў. Скончыў жыццё самагубствамНеизвестный Герман ГерингЧем знаменит преемник ГитлераГерман ГерингГерман Геринг — биография и сведения .
Крыніцы
Катэгорыя:Постаці Германіі Катэгорыя:Дзеячы Трэцяга рэйха, якія здзейснілі самагубства Катэгорыя:Лётчыкі Першай сусветнай вайны (Германія)