Калькута (, ІРА: ['kolkat̪a], ; ранейшая назва Calcutta) — горад у Індыі, сталіца штату Заходняя Бенгалія. Насельніцтва ў межах горада на 2009 год: 5.080 тыс. чалавек. Насельніцтва горада разам з прыгарадамі складае 15.414 тыс. чалавек.

Гісторыя

Горад Індыі і цэнтр індыйскага штата Заходняя Бенгалія, Калькута з'яўляецца камерцыйнай сталіцай Усходняй Індыі, размешчанай на ўсходнім беразе ракі ХугліThe Monthly Repository and Library of Entertaining Knowledge. 1833. ст. 338.. У горадзе пражывае 4,5 мільёну жыхароў, агульнае насельніцтва, уключаючы прыгарады, складае каля 15,7 мільёна чалавек, што робіць яго трэцім па колькасці насельніцтва ў краіне і трынаццатым у свеце. Горад таксама займае восьмы радок у спісе паводле велічыні гарадской агламерацыі ў свеце«World Urbanization Prospects: The 2005 revision». Un.org.

Калькута служыла сталіцай Індыі падчас брытанскага валадарства да 1911 года, калі ў сувязі з неспрыяльным геаграфічным становішчам і ростам нацыяналістычных настрояў у Бенгаліі, сталіца была перанесена ў Нью-Дэлі. Падчас знаходжання ў статусе сталіцы горад з'яўляўся цэнтрам адукацыі, навукі, культуры і палітыкі ў Індыі, але, пачынаючы з гадоў незалежнасці краіны ў 1947 годзе, горад апынуўся ў стане стагнацыі эканомікі. З пачатку XXI стагоддзя эканамічнае амаладжэнне прывяло да паскарэння росту горада. Як і іншыя буйныя гарады Індыі, Калькута працягвае змагацца з праблемамі выклікаными вынікамі ўрбанізацыі, як забруджванне навакольнага асяроддзя і заторы на дарогах. Нягледзячы на ўсе праблемы, горад застаецца дамінуючым і буйнейшым адукацыйным і культурным цэнтрам Усходняй Індыі.

Гісторыя Архелагічныя даследванні сведчаць аб тым, што рэгіён Калькуты быў заселены больш чым за два тысячагоддзі таму«Pre-Raj crown on Clive House- Abode of historical riches to be museum». The Telegraph, Kolkata, India.. Аднак зафіксаваная гісторыя пачалася з прыходам англійскай гандлёвай кампаніі Ост-Індыі ў 1690 годзе, калі яна замацоўвалася ў Бенгаліі.

Горад заснаваны Брытанскаю Ост-Індыйскаю кампаніяй ў 1699 на месцы вёсак Коліката (якая дала гораду яго назву), Шутануці і Гобіндапур. Джоб Чарнак, кіраўнік гэтай гандлёвай кампаніі, традыцыйна лічыцца заснавальнікам горада«Kolkata: History» Calcuttaweb.com.. Аднак некаторыя навукоўцы ў апошні час аспрэчваюць гэта меркаванне, і згодна з рашэннем Вышэйшага суда, якое было зроблена ў 2003 годзе, горад афіцыйна не мае канкрэтнага заснавальнікаGupta, Subhrangshu (18 May 2003). Job Charnock not Kolkata founder: HC Says city has no foundation day». Nation (The Tribune)..

Да XVIII стагоддзя Калькута знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Магольскіх імператараў, аднак фактычнымі кіраўнікамі былі навабы Бенгаліі. Тэрыторыя, дзе зараз размяшчаецца горад быў праданы брытанскай Ост-Індскай кампаніі ў 1698 годзе, насуперак жаданню мясцовых навабаўBangiya Sabarna Katha Kalishetra Kalikatah by Bhabani Roy Choudhury, Manna Publication. ISBN 81-87648-36-8. У канцы XVII стагоддзя англічане пабудавалі форт, дзеля ўзмацнення свайго ўплыву ў рэгіёне і з-за пагрозы з боку іншых еўрапейскіх каланізатараў, як галандаў, партугальцаў і французаў, форт меў назву Форт-Уільям«William, Fort». Encyclopædia Britannica.. Калькута была абвешчана сталіцай рэгіёна, а потым і ўсёй Бенгаліі. Сутыкнуўшыся з частымі сутычкамі з французскімі сіламі, у 1756 годзе брытанцы ўзяліся за мадэрнізацыю сваіх умацаванняў, але супраць гэтага выступіў наваб Бенгаліі Сірадж уд-Даула, які неўзабаве захапіў Форт-Уільям у тым жа годзе. На наступны год сіламі сіпаеў і англійскіх салдат на чале з генералам Робертам Клайвам горад быў адбіты, а сам наваб забіты. Калькута набыла статус сталіцы Брытанскай Індыі ў 1772 годзе. У пачатку XIX стагоддзя балоты, якія атачаюць горад былі асушаны і горад пашырыўся да самай ракі Хуглі. Рычард Уэлслі, генерал-губернатар у 1797—1805 гадах, у значнай ступені спрыяў росту горада і яго архітэктурнаму выгляду, што прывяло да з'яўлення мянушкі «Горад палацаў»Dutta, Krishna (2003). «Calcutta; A Cultural and Literary History». Interlink Books. ISBN 978-1-902669-59-5..

thumb|200px|злева|Помнік брытанскай концы ў Калькуце У 1850-х гадах, Калькута была падзелена на дзве асобныя зоны — брытанскую, таксама вядомую як «Белы горад», і індыйскую вакол Паўночнай КалькутыHardgrave, Jr, Robert L. (1990). A Portrait of Black Town: Balthazard Solvyns in Calcutta, 1791—1804.In Pratapaditya Pal. Changing Visions, Lasting Images: Calcutta Through 300 Years. Bombay: Marg Publications. pp. 31-46. ISBN 81-85026-11-4.. Горад прайшоў хуткі прамысловы рост з пачатку 1850-х гадах, асабліва ў тэкстыльнай і джутавай прамысловасці: гэта выклікала масавы прыток інвестыцый брытанскіх кампаній у інфраструктуру, як будаўніцтва чыгункі і тэлеграфнага злучэння. Сінтэз брытанскай і індыйскай культуры прывёў да з'яўлення новага класа Бабу ў індыйскім грамадстве, члены якой часцяком з'яўляліся чыноўнікамі і спецыялістамі і, як правіла, належалі да вышэйшай касты. З 1864 па 1911, Калькута была зімняй сталіцай, але летам сталічныя функцыі выконвала Шымла. У 1911 сталіца была перанесена ў Нью-Дэлі.

XIX стагоддзе, дзякуючы сацыяльна-культурным рэформам, часцяком згадваецца як Бенгальскі Рэнесанс ў выніку агульнага культурнага ўзняцця людзей. Паступова Калькута стала цэнтрам індыйскага руху за незалежнасць, асабліва рэвалюцыйных арганізацый. У 1905 годзе Бенгалія была падзелена на дзве часкті за пагрозы ўзросту пацыянальна-вызваленчага руху, аднак у 1911 годзе вобласць зноў уз'ядналіся. Гэтыя дзеянні, нараўне з адміністрацыйна нязручным размяшчэннем Калькуты ва ўсходнія ўскраіне Індыі, заахвоціла брытанскае кіраўніцтва з'ехаць і размясціць сталіцу ў Нью-Дэлі ў 1911 годзеHall, P (2002). Cities of Tomorrow. Blackwell Publishing. pp. 198—206. ISBN 0-631-23252-4..

Горад і порт бамбардзіраваліся некалькі разоў японцамі падчас Другой сусветнай вайныRandhawa K. «The bombing of Calcutta by the Japanese». BBC.. Першы раз 20 снежня 1942 года, апошні — 24 снежня 1944 года. Падчас вайны, мільёны людзей памерлі ад голаду, які панаваў у Бенгаліі ў 1943 годзе, выкліканы спалучэннем ваенных, адміністрацыйных і прыродных фактараў. У 1946 годзе, патрабаванне стварэння мусульманскай дзяржавы прывяло да буйнамаштабнага міжабшчыннага гвалту, ў выніку чаго загінула больш за 4 тысячы чалавекSuhrawardy HS «Direct Action Day» . Memoirs of Huseyn Shaheed Suhrawardy. University Press of Bangladesh.. Падзел Брытанскай Індыі таксама стварыў моцны зрух у дэмаграфічным плане, бо вялікая колькасць мусульман з'ехала ва Усходні Пакістан, у той час як сотні тысяч індусаў беглі ў горад з усходу. У 1960-я і 1970-я з-за масавых стачак і гвалтоўнага марксісцка-мааісцкага руху наксалітаў эканоміка гораду прыйшла ў заняпад«Calcutta». Encyclopedia Britannica Online.. У 1971 годзе падчас вайны за незалежнасць Бангладэш назіраўся масавага прытоку тысяч уцекачоў у Калькаце, што таксама дрэнна адбілася на эканамічным стане гораду. У сярэдзіне 1980-х гадах, Бамбей дагнаў Калькуту ў паказчыку па густанаселенасці гарадоў у Індыі. У 1985 годзе Раджыў Гандзі, згадаў Калькуту, як «паміраючы горад» з-за сацыяльных і палітычных праблем апошяга. Аднаўленне эканомікі гораду набірае абароты пасля ўдалых эканамічных рэформ уведзеным цэнтральным урадам у сярэдзіне 1990-х гадоў. З 2000 года дзякуючы інфармацыйным тэхналогіям ажыўляецца рост застойнай эканомікі гораду, таксама рост назіраецца ў сектары апрацоўчай прамысловасці«Rising Kolkata's winners and losers». BBC Radio 4's Crossing Continents..

Геаграфія Калькута размешчана ва ўсходняй частцы Індыі ў дэльце ракі Ганг на вышыні ў дыяпазоне ад 1,5 да 9 метраў. Горад цягнецца ўздоўж берагоў ракі Хуглі ў напрамку поўнач-поўдзень. Значная частка горада была першапачаткова да зясялення велізарнымі водна-балотнымі ўгоддзямі, асушанымі на працягу дзесяцігоддзяў, каб размесціць насельніцтва, колькасць якога стала расла«An Introduction». History of Kolkata. Catchcal.com..

Як і на вялікай частцы Інда-Гангскай раўніны ў Калькуце пераважаюць глебы алювіяльнага тыпу. Адклады Чвартовага перыяду складаюцца з гліны, глею, розных гатункаў пяску і жвіру, якія ляжаць у аснове горада. Гэтыя адклады заціснуты паміж дзвюма слоямі гліны, ніжняя залягае на глыбіні ад 250 да 650 метраў, а верхняя ў дыяпазоне ад 10 да 40 метраў у таўшчынюBunting SW, Kundu N, Mukherjee M. «Situation Analysis. Production Systems and Natural Resources Use in PU Kolkata» . Institute of Aquaculture, University of Stirling, Stirling, UK. p. 3.. Паводле дадзеных Бюро індыйскіх стандартаў, горад трапляе пад сэйсмалагічную зону і мае адзнаку 3 з 5, паводле гэтаму паказчыку.

Клімат Калькута мае трапічны клімат са сярэднегадавой тэмпературай 26,8 °C, сярэднемесячныя тэмпературы змяняюцца ад 19 °C да 30 °C. Лета ёсць гарачае і вільготнае з тэмпературамі каля 30 °C, падчас сухога сезона з мая па чэрвень тэмпературы часцяком перавышаюць 40 °C. Узімку тэмпературы могуць апускацца да 9 °С—11 °C. Самая высокая калі-небудзь зафіксаваная тэмпература ў горадзе складае 43,9 °C, самая нізкая — 5 °C. У сярэднім, самы спякотны месяц года ёсць май, самы халодны — студзень. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў складае 1582 мм, вялікая яго частка прыносіцца паўднёва-заходнімі мусонамі. Самы высокі ўзровень ападкаў адзначаецца ў жніўні, каля 306 мм.

Насельніцтва

Паводле дадзеных на 2011 год насельніцтва горада складае 4,486,679 чалавек, гарадская агламерацыя з'яўляецца домам для 13,2 млн чалавек (на 2001 год). Гендэрныя суадносіны ўяўляе сабой наяўнасць 928 жанчын на 1000 мужчын. Узровень пісьменнасці ў Калькуце складае 81 %, што значна вышэй за сярэдні паказчык па краіне. Узровень росту насельніцтва — каля 4,1 %, што ніжэй за іншыя індыйскія гарады-мільённікі.

Большую частку насельніцтва складаюць бенгальцы, меншасці прадстаўлены біхарцамі, англа-індыйцамі, кітайцамі, армянамі, грэкамі, тыбетцамі і рознымі народамі Індыі. Да XX стагоддзя ў горадзе пражывала яўрэйская дыяспара, аднак са стварэннем дзяржавы Ізраіль большасць з іх вырашыла з'ехаць туды. Кітайская дыяспара таксама значна скарацілася за XX стагоддзе, але тым не менш у Калькаце знаходзіцца адзіны ў Індыі Чайнатаўн​​. Найбольш распаўсюджаная мова — бенгальская. 73 % насельніцтва складаюць індуісты, 23 % — мусульмане, 2 % — хрысціяне, 1 % — джайністы.

Эканоміка Калькута з'яўляецца асноўным камерцыйным, фінансавым і бізнес-цэнтрам Усходняй Індыі і паўночна-ўсходніх штатаў. У горадзе размяшчаецца Калькуцкая фондавая біржа, якая з'яўляецца другой па велічыні біржай у краіне«Genesis and Growth of the Calcutta Stock Exchange». Calcutta Stock Exchange Association Ltd..