Зіновій Іосіфавіч Бабій (, Падсадкі, Львоўскі павет, Львоўскае ваяводства, Польшча — , Мінск) — беларускі оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар), . Народны артыст БССР (1964), пры жыцці яго называлі «Беларускі Арфей» або «Наш Каруза»Адкрытае сэрца Зіновія Бабія.

Біяграфія Нарадзіўся 27 студзеня 1935 года ў в. Підсадкы Львоўскага павета Львоўскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Вучыўся ў Кіеўскай(1957—1959) і Беларускай кансерваторыях, працаваў у ансамбле песні і танца Прыкарпацкай ваеннай акругі, оперных тэатрах Кіева і Львова. У 1963—1977 гадах — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Памёр 27 ліпеня 1984 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць Характару голасу і артыстычнай індывідуальнасці спевака ў найбольшай ступені адпавядалі партыі драматычнага плана.

Талент і майстэрскае валоданне голасам дазволілі артысту ствараць непаўторныя вобразы на сцэне. У класічных операх гэта — Фаўст («» Ш. Гуно), Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ), Каварадосі і Рудольф («» і «» Д. Пучыні), Каніо («» Р. Леанкавала), Турыду («» П. Масканьі); у творах рускіх кампазітараў — Герман («Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Арэст («» С. Танеева); у операх нацыянальнага рэпертуару — Сяргей («Алеся» Я. Цікоцкага).

У операх Д. Вердзі шэдэўрамі вакальнага мастацтва ў выкананні З. Бабія сталі партыі Манрыка («Трубадур»), Радамеса («Аіда»), Герцага («Рыгалета») і, адна з лепшых, партыя Атэла («»).

Апроч гэтага, артыст меў вялікі канцэртны рэпертуар, які ўключаў 18 сольных праграм з твораў розных эпох і стыляў.

Гастраляваў у Балгарыі, Венгрыі, ГДР, Польшчы, Францыі, Канадзе.

Памяць 23 студзеня 2010 года на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбыўся спектакль «Трубадур» Дж. Вердзі, прысвечаны 75-годдзю З. Бабія.

Літаратура Масляк Н. М. Бабій Зиновій Йосипович // Енциклопедія сучасної України. — Т. 2. — К., 2003. — С. 29. Мистецтво України: Біографічний довідник / За редакцією А. В. Кудрицького. — К., 1997. — С. 32.

Спасылкі Фатаграфіі З. Бабія

Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Украіны Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці Катэгорыя:Нарадзіліся ў Львоўскім ваяводстве