Ісмаіль Кадарэ (; ) — вядомы албанскі паэт і пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся 28 студзеня 1936 года ў Гіракастры (паўночная Албанія).
Вывучаў гісторыю і філалогію ў Тыранскім універсітэце і Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве (РСФСР). У кастрычніку 1990 года папрасіў палітычнага прытулку ў Францыі. У 1999 годзе вярнуўся ў Албанію, але рэгулярна наведваў Францыю.
Кадарэ атрымаў цэлы шэраг прэстыжных літаратурных прэмій. У 2005 годзе атрымаў Міжнародную прэмію Букера.
Памёр 1 ліпеня 2024 года ў Тыране.
Беларускія пераклады Кадарэ, Ісмаіл. Плач па Косаве // ARCHE. № 2 (3) — 1999. С. 255—270. Пер. з албанскай Андрэй Дынько і Юсуф Вроні паводле: Tri kenge zie per Kosoven. Tirana, 1998. Хроніка ў камені / Перакл. з албанскай Максім Мудроў. — Мн.: Выдавец А. М. Янушкевіч, 2017.
Выбраная бібліяграфія Маё стагоддзе (Shekulli Im) 1961 Генерал мёртвай арміі (Gjenerali i Ushtrisë së Vdekur) 1963 Пра што думаюць гэтыя горы (Përse Mendohen Këto Male) 1964 Вяселле (Dasma) 1968 Замак (Kështjella) 1970 Хроніка ў камені (Kronikë në gurë) 1971 Вялікая зіма (Dimri i Madh) 1977 Мост з трымя аркамі (Ura Me Tri Harqe) 1978 Зламаны красавік (Prilli i Thyer) 1980 Тэчка H (Dosja H) 1981 Канцэрт у канцы зімы (Koncert në Fund të Dimrit) 1988 Піраміда (Piramida) 1992 Палац мараў (Pallati i ëndërrave) 1996 Элегія для Косава 2000 Жыццё, гульня і смерць Лула Мазрэку (Jeta, loja dhe vdekja e Lul Mazrekut) 2002
Спасылкі Інтэрв'ю Ісмаіла Кадарэ для Радыё Свабода з нагоды атрымання прэміі Букера Пераклад апавядання «Плач па Косаве» на беларускую мову, надрукаванае ў часопісе АRCHE Біяграфія на сайце BBC Артыкул Ісмаіла Кадарэ ў часопісе New Yorker Інтэрв'ю (09/1998)
Катэгорыя:Лаўрэаты Букераўскай прэміі Катэгорыя:Пісьменнікі Албаніі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Грынцанэ Кавур
Катэгорыя:Асобы