Вуліца Тэльмана — вуліца ў цэнтральнай частцы Гродна. Даўжыня — 200 м ад вуліцы Гараднічанскай да вуліцы Савецкай.

У 1940 годзе названа ў гонар лідара нямецкага камуністычнага руху Эрнста Тэльмана.

Гісторыя Старыя назвы — Гувера (у гонар прэзідэнта ЗША Герберта Гувера, які ў 1920-х гадах аказаў дабрачынную дапамогу жыхарам Гродна).

Аб’екты Гродзенскі абласны аддзел Міністэрства фiнансаў Рэспублікі Беларусь; Дзяржаўная будаўнiчая экспертыза на Гродзенскай вобласці; Упраўленне КДБ Гродзенскай вобласці (у будынку прыватнага дома купца Іосіфа Фрумкіна).

Цікавыя факты На вуліцы здымалася сцэна фільма «Белыя Росы» (галоўны герой перахапляе калыску з бутэлькамі).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Гродна