thumb|Святая Троіца, ікона Андрэя Рублёва Андрэй Рублёў () — найбольш вядомы і паважаны майстар маскоўскай школы іканапісу, кніжнай і манументальнага жывапісу XV стагоддзя. Памесным саборам Рускай праваслаўнай царквы ў 1988 годзе кананізаваны як прападобны.

Біяграфічныя звесткі

Біяграфічныя звесткі пра Рублёва вельмі бедныя: хутчэй за ўсё, нарадзіўся ён у Маскоўскім княстве (па іншых звестках — у Ноўгарадзе) верагодна ў канцы 1370-х гг., з-за мянушкі «Рублёў» (ад слова «Рубель» — інструмент для накаткі скураў) мяркуюць, што ён мог паходзіць з рамеснай сям'і. Прыняў манаскі пострыг у Троіца-Сергіевым манастыры пры Нікане Раданежскім з імем Андрэй; мірское імя невядома (хутчэй за ўсё, па тагачаснай традыцыі, яно таксама пачыналася на «А»). Захаваўся абраз, падпісаны «Андрэй Іваноў сын Рублёў»; абраз позні і подпіс відавочна падроблены, але, магчыма, з'яўляецца ўскосным сведчаннем таго, што бацьку мастака сапраўды звалі Іванам.

Спасылкі

Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Рускія праваслаўныя святыя Катэгорыя:Прападобныя Рускай Царквы Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XV стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-манахі Катэгорыя:Мастакі Расіі XV стагоддзя Катэгорыя:Кананізаваныя ў XX стагоддзі Катэгорыя:Іканапісцы Расіі Катэгорыя:Іканапісцы Старажытнай Русі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1370-я гады