Дзе́ці Ху́рына () — рэканструкцыя незавершанага рамана культавага пісьменніка Дж. Р. Р. Толкіна, якую выканаў яго сын Крыстафер. Гэтую кнігу Толкін пачаў пісаць у 1918 годзе, калі яму было 26 гадоў, і на працягу ўсяго свайго жыцця ён вяртаўся да яе, аднак так і не паспеў скончыць. Крыстафер Толкін перапрацаваў шматлікія чарнавікі і з уласнымі стылістычнымі праўкамі падрыхтаваў кнігу да друку.

Кніга выйшла ў продаж 16 красавіка 2007 года.

Катэгорыя:Легендарыум Толкіна Катэгорыя:Кнігі 2007 года Катэгорыя:Серадзем’е