Аляксандр Аляксандравіч Сераброў (нарадзіўся 15 лютага 1944, Масква—) — савецкі касманаўт.

Біяграфія Нарадзіўся 15 лютага 1944 года ў Маскве ў сям'і служачага.

У 1958 годзе скончыў сем класаў сярэдняй школы № 14 горада Кірава. У 1961 годзе скончыў (з сярэбраным медалём) сярэднюю школу № 36 горада Масквы. У 1967 годзе скончыў Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут.

Пасля заканчэння інстытута ў працягу 9 гадоў займаўся навуковай дзейнасцю на адной з кафедраў Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута. У 1970 годзе скончыў аспірантуру МФТІ па спецыяльнасці "Фізіка вадкасцяў, газаў і плазмы".

У 1974 годзе скончыў Універсітэт марксізму-ленінізму пры мыцішчанскаму гаркаме КПСС. Член КПСС з 1976 года.

З 1976 года працаваў у навукова-вытворчым аб'яднанні "Энергія", удзельнічаў у распрацоўцы і выпрабаваннях касмічных апаратаў.

1 снежня 1978 г Аляксандр Сераброў залічаны ў атрад савецкіх касманаўтаў. Прайшоў поўны курс агульнакасмічнай падрыхтоўкі і падрыхтоўкі да палётаў на касмічных караблях тыпу "Саюз Т" і арбітальнай станцыі "Салют".

Здзейсніў чатыры палёты на касмічных караблях "Саюз Т-7», «Саюз Т-8", "Саюз ТМ-8" і "Саюз ТМ-17». Пайшоў у адстаўку 10 мая 1995 года.

Узнагароды і ганаровыя званні Герой Савецкага Саюза (1982) 2 ордэны Леніна (1982, 1983) Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1990) Ордэн Дружбы (1994) Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна (Францыя, 1988) Ордэн Народнай Рэспублікі Балгарыя 1-й ступені (1988) Лётчык-касманаўт СССР (1982) Ганаровы грамадзянін Кірава Ганаровы прафесар МФТІ (2009)

Літаратура

Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Касманаўты