Парк культуры і адпачынку — гарадскі парк у Брэсце.
Створаны ў 1906 годзе салдатамі дыслакаванага ў горадзе Лібаўскага палка Рускай імператарскай арміі. Спачатку парк займаў плошчу 4 га. Станам на 2021 год плошча больш за 20 га, найвялікшы парк у Брэсце, у ім дзясяткі рэдкіх для гэтай часткі Еўропы відаў дрэваў, напрыклад, платан, тамарыск, вяз, елка сорту 'Virgata' і серпенцін.
Са студзеня 1941 года меў назву Парк культуры і адпачынку імя 1-га Мая і быў адкрыты 1 мая 1941 года. З чэрвеня 2001 года называецца Паркам культуры і адпачынку.
Зведаў татальную рэканструкцыю да 100-гадовага юбілею ў 2006, якая пачалася ў 2004 годзе і доўжылася два гады. 16 кастрычніка 2004 года парк часткова адкрыты пасля першага этапу рэканструкцыі. У 2006 годзе рэканструкцыя завершана і парк цалкам адкрыты 1 мая 2006 года для наведвання пад афіцыйнай назвай Парк імя Першага мая.
У парку ёсць вялікі дыскабар, шахматна-шашачны клуб, сцэна пад адкрытым небам, пляцоўкі з атракцыёнамі і дзве сажалкі — Верхняе возера і Ніжняе возера. Сажалкі злучаны каналам, па якім вада павольна цячэ з Верхняга возера ў Ніжняе. У Верхнім возеры ёсць два фантаны, а праз берагі канала перакінуты масткі. Яшчэ адзін мост злучае востраў у цэнтры Верхняга возера з берагам. Вакол пляцовак каля сажалак металічныя агароджы.
Спасылкі
Фота парка
Фота з адкрыцця парка
Катэгорыя:З’явіліся ў 1906 годзе Катэгорыя:Паркі Брэста Катэгорыя:1906 год у Брэсце