Валерый Паўлавіч Чкалаў (, Васілёва, Балахнінскі павет, Ніжагародская губерня, Расійская імперыя — , Масква, СССР) — савецкі лётчык-выпрабавальнік, камбрыг, Герой Савецкага Саюза. Камандзір экіпажа самалёта, у 1937 годзе здзейсніў першы беспасадачны пералёт праз Паўночны полюс з Масквы ў Ванкувер (штат Вашынгтон, ЗША).
Рэкорды Чкалаў працягваў дамагацца дазволу на здзяйсненне пералёту ў ЗША, і ў маі 1937 года дазвол быў атрыманы. Старт самалёта АНТ-25 адбыўся 18 чэрвеня. Палёт праходзіў у значна больш складаных умовах, чым папярэдні (адсутнасць бачнасці, абледзяненне і г. д.), але 20 чэрвеня самалёт здзейсніў удалую пасадку ў амерыканскім горадзе Ванкувер (штат Вашынгтон, ЗША). Працягласць пералёту склала 8504 кіламетры.
За гэты пералёт экіпаж быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга.
12 снежня 1937 года Валерый Чкалаў быў абраны дэпутатам Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Горкаўскай вобласці і Чувашскай АССР. Па просьбе жыхароў Васілёва іх пасёлак быў перайменаваны ў Чкалаўскі.
Чкалаву прапаноўвалі заняць дзяржаўную пасаду, але ён працягваў займацца выпрабавальнай працай.
1 снежня 1938 года ён быў тэрмінова выкліканы з адпачынку для правядзення выпрабаванняў новага знішчальніка І-180.
Літаратура
Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Лётчыкі-выпрабавальнікі СССР Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах Катэгорыя:Постаці Ніжняга Ноўгарада Катэгорыя:Асобы на банкнотах Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці