Бронная гара — месца масавага знішчэння нямецкімі акупацыйнымі ўладамі мірнага насельніцтва ў гады Другой сусветнай вайны каля чыгуначнай станцыі Бронная Гара Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя У маі — чэрвені 1942 г. ва ўрочышчы выкапана 8 ям даўжынёй 45 — 60 м, шырынёй 6 — 6,5 м, глыбінёй 4 м; іх абнеслі калючым дротам. З Драгічына, Янава, Гарадца, Брэста, Пінска, Кобрына, Бярозы-Картузскай на чыгуначную лінію, якая праходзіла ад цэнтральнай магістралі праз пляцоўку з ямамі-доламі, дастаўлялі эшалоны з людзьмі, пераважна з яўрэямі. На спецыяльных пляцоўках людзей прымушалі распранацца, па драцяных калідорах гналі да ям, загадвалі класціся шэрагамі і расстрэльвалі з аўтаматаў.
Да лістапада 1942 г. тут знішчана больш 50 тысяч чалавек. Каб схаваць сляды злачынства, у сакавіку 1944 г. нямецкія акупацыйныя войскі прыгналі сюды 100 палонных, якія 2 тыдні раскопвалі і спальвалі трупы, затым расстралялі і спалілі тых, хто выконваў гэтыя працы.
Спасылкі Jews from the Brest Ghetto assembled for slave labor. Internet Archive, May 30, 2013. The Brest Ghetto Passport Archive 64th Anniversary of Brest Ghetto Yehuda Bauer, Rethinking the Holocaust. Yale University Press, pp. 153–155.
Катэгорыя:Генацыд Катэгорыя:Бярозаўскі раён Катэгорыя:Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:Бронная Гара