Жак Ібер (поўнае імя Жак Франсуа Антуан Ібер, ; 15 жніўня 1890, Парыж — 5 лютага 1962, Парыж) — французскі кампазітар.

Біяграфія У жніўні 1940 года Ібер быў адпраўлены ў адстаўку, спецыяльным указам ўрада Вішы яго імя было выкрэслена са спісу марскіх афіцэраў, а творы забароненыя да выканання. На працягу наступных чатырох гадоў Ібер жыў на паўлегальным становішчы, працягваючы ствараць (у 1942 годзе ён скончыў пачаты за пяць гадоў да таго струнны квартэт). У кастрычніку 1942 года Іберу ўдалося перабрацца ў Швейцарыю, дзе ў яго пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем (сепсіс).

Пасля вызвалення Парыжа ў жніўні 1944 года Ібер вярнуўся ў Францыю. З 1945 па 1947 год кампазітар зноў узначальваў Французскую Акадэмію ў Рыме. Ібер зноў піша музыку да тэатральных пастановак і кінафільмаў, балетаў, дырыжуе ўласнымі творамі.

З 1950-х гадоў Ібер пачынае адчуваць праблемы з сардэчна-сасудзістай сістэмай, што прымусіла яго спыніць канцэртныя выступленні і выкладчыцкую дзейнасць. У 1960 годзе кампазітар пераязджае з Рыма ў Парыж.

Ібер памёр 5 лютага 1962 года ад інфаркту. Апошнія гады жыцця ён працаваў над Другой сімфоніяй, якая засталася няскончанай. Кампазітар пахаваны на могілках Пасі.

Асноўныя сачыненні Ібера

Оперы «Анжаліка» (1926) «Усяго не прадугледзіш» (1928) «Кароль Івета» (1928) «Вандроўны рыцар» (1935) «Арляня» (1936, сумесна з Арцюрам Анегерам)

Аперэты «Малютка кардыналаў» (сумесна з Арцюрам Анегерам) «Ганзага» (1930)

Балеты «Сустрэчы» (1921) «Дзіяна Пуацье» (1935)

Сімфанічныя творы «Балада Редынгскай турмы» (1920) «Марскія парты» (1922) «Феерыя» (1924) «Марская сімфонія» (1931) Сарабанда (1935) Капрычыо (1936) Святочная уверцюра (1940) «Луізвільскі канцэрт» (1953) «Бостаніяна» (1955) Вакханалія (1956)

Зноскі

Літаратура

Ибе́р Жак // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 2: Гловацкий — Кетуракис. — М., 1963. — Стб. 819—820. — 1216 стб. с илл., 14 л. илл. — 43 000 экз.

«Jacques Ibert»(Жак Ібер) in Sax, Mule & Co, Jean-Pierre Thiollet, Paris, 2004, 135. ISBN 2-914266-03-0

Спасылкі

Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары Францыі Катэгорыя:Кампазітары аперэт