Іштван IV Батары (;  — ) — ваявода Трансільваніі (з 1529). Сын Міклаша IV Батары з Шам'ё (Somlyo) і Сафіі-Урсулы Банфі з Лашанца (Bánffy de Losoncz).

Паходзіў з уплывовага высакароднага трансільванскага роду Батары. Пасля паразы венграў ад туркаў у бітве пры Мохачы ў 1526 годзе, у якой загінуў кароль Лаяш II Ягелон, Іштван, прызнаў новага караля Венгрыі Яна I Запальяі (Zápolya) і стаў яго верным прыхільнікам. У якасці ўзнагароды кароль прызначыў яго вояводам Трансільваніі (1529).

Сям’я і дзеці Жонка: Каталіна Тэлегдзі з Тэлегда (Thelegdy de Telegd) (1492—1549). Мелі 8 дзяцей, у тым ліку:

Андраш VII (пам. 1563); Крыштаф I (1530—1581), князь Трансільваніі; Іштван (1533—1586), будучы кароль польскі і вялікі князь літоўскі пад імем Стэфан Баторый; Ганна, маці сумна вядомай Эржэбет Батары.

Катэгорыя:Батары Катэгорыя:Постаці Венгрыі